Беларусь
Лагатып
МянушкіЗубры[1]
ФедэрацыяФедэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь
ТрэнерСцяг Канады Крэйг Вудкрафт (з 2021)
КапітанСцяг Беларусі Аляксандр Кітараў
Больш усіх гульняўАляксей Калюжны (171)
БамбардзірАляксей Калюжны (134)
Першая гульня
Сцяг Украіны Украіна 4:1 Беларусь Беларусь
(7 лістапада 1992, Мінск)
Самая буйная перамога
Сцяг Беларусі Беларусь 21:1 Літва Сцяг Літвы
(30 жніўня 1996, Рыга)
Самае буйное паражэнне
Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 11:2 Беларусь Сцяг Беларусі
(7 красавіка 1997, Мікелі)
Сцяг Канады Канада 11:2 Беларусь Сцяг Беларусі
(19 сакавіка 1998, Лойдмінстэр)
Сцяг Канады Канада 9:0 Беларусь Сцяг Беларусі
(14 мая 2015, Прага)
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Асноўная
форма
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Гасцявая
форма
Чэмпіянат свету
Удзел 18 (Упершыню 1998)
Дасягненні 6-е месца (2006)

Нацыянальная зборная каманда Беларусі па хакеі з шайбай — каманда, якая прадстаўляе Беларусь на міжнародных турнірах па хакеі з шайбай. Першы матч правяла 7 лістапада 1992 года. Найлепшы вынік на чэмпіянатах свету — 6 месца ў 2006 годзе, на алімпіядах — 4-е месца ў 2002 годзе. У рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея займае 11-е месца.

Гісторыя

Пасля Алімпійскіх гульняў 1992 года, дзе ў хакейным турніры ўдзельнічала зборная СНД, былыя саюзныя рэспублікі пачалі ствараць свае нацыянальныя каманды. Зборная Расіі, як правапераемнік зборнай СССР, аўтаматычна атрымала месца ў групе «А» чэмпіянату свету, а ўсім астатнім камандам прыйшлося пачынаць з ніжэйшага дывізіёна — групы «С».

Шлях да вышэйшага дывізіёну

Зборная Беларусі свой першы матч правяла 7 лістапада 1992 года ў рамках кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату свету супраць зборнай Украіны і саступіла з лікам 1:4. У сярэдзіне 1990-х гадоў у ніжэйшых дывізіёнах чэмпіянату свету была высокая канкурэнцыя — вырашалі задачу павышэння ў класе шэраг моцных зборных новаўтвораных дзяржаў: Беларусь, Казахстан, Латвія, Славакія, Украіна. Першая спроба беларускай каманды выйсці ў дывізіён класам вышэй была няўдалай. У сакавіку 1994 года ў славацкім Попрадзе беларусы пацярпелі паражэнне ў вырашальным матчы з гаспадарамі з вынікам 1:2. Пуцёўку ў групу «Б» беларуская зборная зарабіла ў наступным годзе, калі абыйшла зборныя Казахстана і Украіны. На пераадоленне чарговай стадыі таксама спатрэбілася два гады. У 1996 годзе ў нідэрландскім Эйндхавене беларусы пацярпелі паражэнне двойчы ад зборных Латвіі і Вялікабрытаніі.

1997 год быў для зборнай Беларусь паспяховым, у красавіку ў польскім Сасноўцы беларускія хакеісты пад кіраўніцтвам Анатоля Варывончыка здолелі выйсці ў групу «А» першынства планеты. Двума месяцамі раней, у аўстрыйскім Інсбруку, зборная Беларусі ў барацьбе са зборнымі Аўстрыі, Казахстана і Нарвегіі здабыла пуцёўку на зімовыя Алімпійскія гульні 1998 года ў Нагана, дзе дабралася да 1/4 фіналу.

Сярод мацнейшых

На Алімпіядзе 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці беларуская зборная пад кіраўніцтвам Уладзіміра Крыкунова дасягнула самага гучнага поспеху ў сваёй гісторыі. 20 лютага на лёдзе Уэст-Вэлі, дзякуючы шайбе Уладзіміра Копаця, яны здолелі абгуляць у чвэрцьфінале аднаго з фаварытаў турніру — зборную Швецыі, і выйсці ў паўфінал. Журналісты ахрысцілі тую сустрэчу «Цуд на лёдзе-2», паводле аналогіі з паўфіналам Алімпійскіх гульняў 1980 года[2].

Галоўныя трэнеры

Вядомыя ігракі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Дзве шайбы Сімона Мозера дапамаглі швейцарцам зламаць супраціўленне зборнай Беларусі
  2. Белоруссия: «Чудо на льду»-2 Архівавана 13 красавіка 2012.. Спорт-Экспресс
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2021. Праверана 7 чэрвеня 2021.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.