Зборная Азербайджана па шахматах — асноўная зборная краіны. Прадстаўляе Азербайджан на міжнародных спаборніцтвах па шахматах. Кіруецца Федэрацыяй шахмат Азербайджана. Упершыню была сабрана ў 1992 годзе. У камандным табелі аб рангах ФІДЭ, на красавік 2009 года, зборная Азербайджана сярод 153 краін свету дзяліла 4-5 месца са зборнай Ізраіля[1]. У 2013 годзе была прызнана камандай года ў Азербайджане прэміяй Міністэрства моладзі і спорту Азербайджана «Zəfər 2013» (Перамога 2013)[2].
![](../I/Azeri_Chess_Team_EuroChess_2007_c.jpg.webp)
Зборная Азербайджана на чэмпіянаце Еўропы 2007
Склад зборнай Азербайджана
Склад зборнай па стане на май 2015.
№ | Удзельнік | Каманда | Бягучы рэйтынг |
---|---|---|---|
1 | Шахрыяр Мамед'яраў | Зборная Азербайджана | 2735 |
2 | Тэймур Раджабаў | Зборная Азербайджана | 2738 |
3 | Эльтадж Сафарлі | Зборная Азербайджана | 2640 |
4 | Раўф Мамедаў | Зборная Азербайджана | 2655 |
5 | Гадыр Гусейнаў | Зборная Азербайджана | 2612 |
Дасягненні
- 2007 — Бронзавы прызер чэмпіянату Еўропы. (Востраў Крыт, Грэцыя). Склад каманды: Шахрыяр Мамед'яраў, Тэймур Раджабаў, Вугар Гашымаў, Гадыр Гусейнаў і Раўф Мамедаў[3].
- 2009 — Чэмпіён Еўропы. (Нові-Сад, Сербія). Склад каманды: Шахрыяр Мамед'яраў, Тэймур Раджабаў, Вугар Гашымаў, Гадыр Гусейнаў і Раўф Мамедаў[4].
- 2011 — Віцэ-чэмпіён Еўропы. (Сітан, Грэцыя). Склад каманды: Шахрыяр Мамед'яраў, Вугар Гашымаў, Тэймур Раджабаў, Гадыр Гусейнаў і Эльтадж Сафарлі[5].
- 2013 — Пераможца чэмпіянату Еўропы ў Польшчы. Склад каманды: Шахрыяр Мамед'яраў, Тэймур Раджабаў, Эльтадж Сафарлі, Раўф Мамедаў і Гадыр Гусейнаў[6].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ В командном рейтинге ФИДЕ сборная Азербайджана по шахматам делит 4-5-е места (руск.)
- ↑ В Баку состоялась церемония награждения спортивной премией «ZƏFƏR» (ФОТО) (руск.)
- ↑ Сборная Азербайджана по шахматам заняла третье место в командном чемпионате Европы(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Сборная Азербайджана стала чемпионом Европы по шахматам (руск.)
- ↑ Азербайджан стал вторым на Чемпионате Европы по шахматам Архівавана 23 верасня 2015. (руск.)
- ↑ Сборная Азербайджана выиграла европейский чемпионат по шахматам Архівавана 28 мая 2015. (руск.)
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.