За цудоўных дам! | |
---|---|
Жанр | кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Працягласць | 70 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1989 |
IMDb | ID 0098700 |
«За цудоўных дам!» (руск.: За прекрасных дам!) — савецкая сатырычная кінакамедыя 1989 года. Першы савецкі камерцыйны фільм[1].
Вытворца — кіназдымачны кааператыў «Фора».
Сюжэт
Пяць маладых і сімпатычных жанчын сабраліся на дзявочнік — сябе паказаць і на даўніх сябровак паглядзець. За гады расстання ў жыцці кожнай з іх адбылося нямала пераменаў, што становіцца цэнтральнай тэмай размоў. Кожная з жанчын спрабуе вылучыцца перад сяброўкамі сваімі дасягненнямі. Аднак, як высвятляецца крыху пазней, адна з сябровак пазайздросціла таму, што ў гаспадыні ёсць дзіўнай прыгажосці завушніцы. Упрасіць прадаць не ўдалося, і тады яна вырашыла «навесці» на гэтую кватэру двух рабаўнікоў. Адзін з іх — яе пранырлівы знаёмы, а другі — сапраўдны крымінальнік, які не падазрае, што ўсё гэта толькі гульня.
У ролях
Акцёр | Роля |
---|---|
Аляксандр Панкратаў-Чорны | Віктар |
Аляксандр Абдулаў | Гена |
Алена Цыплакова | Вера |
Ірына Шмялёва | Люба |
Ірына Разанава | Надзя |
Маргарыта Сергеечева | Таня |
Алена Аржанік | Іра |
Сяргей Сцепанчанка | жаніх Тані, студэнт-завочнік | Ігар,
Вытворчасць
Фільм быў зняты на студыі «Фора-фільм» Андрэя Разумоўскага. Галоўнай мэтай здымкі гэтага фільма сам Разумоўскі называў фінансаванне іншага праекта Кінастудыі — дакументальнага фільма «Аляксандр Галіч. Выгнанне», які выйшаў у тым жа 1989 годзе[2].
Здымачная група
- Аўтар сцэнарыя: Анатоль Эйрамджан
- Рэжысёр: Анатоль Эйрамджан
- Аператар: Уладзімір Папян
- Мастак: Павел Каплевіч
Заўвагі
- ↑ История Российского юмора. Часть 2 (відэа). YouTube. Криминал ТВ (13 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2016. Праверана 2 кастрычніка 2017.
- ↑ Дёшево и сердито. «Мордашка» и другие… (відэа)(недаступная спасылка). Расія-1. Усерасійская дзяржаўная тэлевізійная і радыёвяшчальная кампанія (2 красавіка 2012). — Дакументалістыка. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2018. Праверана 30 красавіка 2018.
Спасылкі
- «За прекрасных дам!» (1989)
- Міні-рэцэнзія Аляксандра Фёдарава