Заяц-русак | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Lepus europaeus Pallas, 1778 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Заяц-русак, Заяц-шарак[1] (Lepus europaeus) — млекакормячая жывёла сямейства зайцавых.
Апісанне
Даўжыня цела 50—70 см, хваста 7—11 см, ступні 11,5—15,0 см. Маса цела да 5-6,5 кг. Поўсць летам карычнявата-вохрыста-шэрая з цёмна-стракатым малюнкам, ніз цела чыста-белы. Вакол вачэй белае кольца, пад вачыма цёмная пляма. Кончыкі вушэй чорныя, хвост зверху чорны або чорна-буры, знізу белы. Бакі чырванавата-палевыя. Зімой поўсць гусцейшая, пераважна шэрых таноў, асабліва на задняй частцы тулава і баках.
Пашырэнне

Пашыраны ў розных зонах Еўропы, у Паўночнай Афрыцы, Закаўказзі, Паўднёава-Заходняй Сібіры, Паўночным Казахстане; акліматызаваны ў шэрагу раёнаў Паўднёвай Сібіры, Паўночнай Амерыцы, Новай Зеландыі і Паўднёвай Аўстраліі. На Беларусі звычайны від. Колькасць залежыць ад наяўнасці корму, кліматычных і іншых фактараў. Характэрны для адкрытых ландшафтаў, жыве на палях, у ярах, на высечках, лясных палянах, узлесках.
Асаблівасці біялогіі
Пераважна начны звер. Актыўны ўвесь год. Корм раслінны: летам — травяністыя расліны, пераважна злакавыя і бабовыя, зімой дрэвавыя і кустовыя — кара і маладыя парасткі вярбы, асіны, яблынь, груш.
Размнажэнне на Беларусі з лютага да верасня, дае 2—4 прыплоды па 1—7 (найчасцей па 4) зайчанят. Цяжарнасць 42—45 сут. Працягласць жыцця да 10 гадоў.
Гаспадарчае значэнне
Аб'ект спартыўнага палявання і пушнога промыслу.
Зноскі
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Merula merula
Літаратура
- Фядосаў А. К. Заяц-русак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Гричик В. В., Бурко Л. Д. Животный мир Беларуси. Позвоночные: учеб. пособие. — Мн.: Изд. центр БГУ, 2013. — 399 с. ISBN 978-985-553-128-0 (руск.)