Вёска
Зацітава Слабада
Зацітава Слабада на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Заці́тава Слабада́[1] (трансліт.: Zacitava Slabada, руск.: Затитова Слобода) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размешчана пры ўпадзенні ракі Цітаўка ў Свіслач за 11 кіламетраў Мар’інай Горкі, 74 кіламетры ад Мінска, 11 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, каля шашы Мінск — Бабруйск[2].
Гісторыя
Пад уладай Расійскай імперыі
Першае ўпамінанне ў 1623 годзе. У 1779 год. у вёсцы налічвалася 28 двароў[3].
У 19 — пач. 20 ст. вёска Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Мінскай губэрні.
Паводле перапісу 1897 г. дзейнічала прыпісная царква, хлебазапасны магазін.
Найноўшы час
У канцы лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. У 1924—1925 гадах цэнтр Слабадскога сельсавета.
На 1933 г. былі калгасы «Пуцілавец» і «Кастрычнік», працавалі 2 кузні, воўначёска.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
Пад канец 1950-х у вёсцы здымалі мастацкі фільм «Строгая жанчына»[4].
Насельніцтва
![](../I/d1eb52ad560cc1e0f08d697b353cb3cf.png.webp)
Інфраструктура
Эканоміка
- У вёсцы месціцца цэнтральная сядзіба калгаса.
- Аддзяленне сувязі
- Механічныя майстэрні
- Крамы
Адукацыя
- Пачатковая школа
Культура
- Бібліятэка
- Дом культуры
Медыцына
- Ветэрынарны пункт
Вядомыя асобы
- Алесь Карлюкевіч — беларускі краязнавец, літаратуразнавец, журналіст, дзяржаўны дзеяч, міністр інфармацыі Беларусі (з 2017). Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2022).
- Мікалай Андрэевіч Свірыдаў — кандыдат сельскагаспадарчых навук (1985).
Памятныя мясціны
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 25. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- ↑ Алесь Карлюкевіч. За Титовкою — Слобода . Беларусь сегодня (6 чэрвеня 2009).
- ↑ Алесь Карлюкевіч. За Титовкою — Слобода . Беларусь сегодня (6 чэрвеня 2009).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 25. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мн. : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Алесь Карлюкевич. За Титовкою — Слобода // Беларусь сегодня, 2009-06-6
- Карлюкевіч А. М. За Цітаўкаю — Слабада: Краязнаўчы нарыс. — Мн., Пейто, 1997. С. 40
- Карлюкевіч А. М. Зацітава Слабада: краязнаўчы нарыс. Выд. 2-е, дап. і дапрац.. — Мн., Выдавец Зміцер Колас, 2007. С. 59
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх