Западный фронт (Заходні фронт) | |
---|---|
Гады існавання | 12 лютага 1919(г.)—8 красавіка 1924 |
Краіна | РСФСР |
Уваходзіць у | РСЧА |
Колькасць | ~ 180 000 чалавек |
Дыслакацыя | заходні ды паўночна-заходні стратэгічныя напрамкі |
Удзел у |
Заходні фронт — аператыўна-стратэгічнае злучэнне войскаў РСЧА ў часы грамадзянскай вайны. Быў утвораны дырэктывай галоўкама Чырвонай Арміі ад 12 лютага 1919 года, каб аб’яднаць дзеянні савецкіх войскаў на заходнім ды паўночна-заходнім стратэгічных напрамках. Кіраўніцтва Заходняга фронта было ўтворана на аснове кіраўніцтва расфармаванага Паўночнага фронта. Штаб фронта ў розны час быў размешчаны ў пунктах Старая Руса, Маладзечна, Дзвінск, Смаленск, Менск.
Склад
У склад Заходняга фронта ўваходзілі:
- 7-я армія (19 лютага 1919 — 10 мая 1921);
- Армія Савецкай Латвіі, з 7 чэрвеня 1919 — 15-я армія (19 лютага 1919 — 4 кастрычніка 1920);
- Заходняя армія, з 13 сакавіка 1919 — Беларуска-літоўская армія, з 9 чэрвеня 1919 — 16-я армія (19 лютага 1919 — 7 мая 1921);
- Эстонская армія (19 лютага — 30 мая 1919);
- 12-я армія (16 чэрвеня — 27 ліпеня, 7 верасня — 17 кастрычніка 1919, 14 жніўня — 27 верасня 1920);
- Мазырская група войскаў (18 мая — верасня 1920);
- 3-я армія (11 чэрвеня — 31 снежня 1920);
- 4-я армія (11 чэрвеня — 18 кастрычніка 1920);
- 15-я армія
- 1-я Конная армія (14 жніўня — 27 верасня 1920);
- Дняпроўская ваенная флатылія (1919);
- Запасныя арміі (жнівень — лістапад 1920).
З войскамі Заходняга фронта узаемадзейнічалі таксама караблі Балтыйскага флота (люты — снежань 1919).
Баявыя дзеянні
У момант фармавання Заходняга фронта войскі (81,5 тысяч штыхаў і шабляў) змагаліся на фронце, працяглым больш як на 2000 км, у гэтым ліку на мурманскім напрамку (супраць белагвардзейцаў ды інтэрвентаў Антанты), петразаводскім, аланецкім напрамках і Карэльскім перашыйку супраць Фінляндыі. У Балтыі і Беларусі войскі біліся з мясцовымі антысавецкімі фарміраваннямі, з германскімі, потым з польскімі войскамі.
Да ліпеня 1919 года войскі Заходняга фронта пад ударам супраціўніка адышлі з Балтыі. У Беларусі Заходні фронт спыніў наступ польскіх войскаў на Бярэзіне. У жніўні 1919 года войскі фронта месціліся на лініі Фінскі заліў — Пскоў — Полацк — рака Бярэзіна.
У чэрвені — жніўні і кастрычніку — лістападзе 1919 года 7-я і 15-я арміі падтрыманыя Балтфлотам адбілі два наступы белай арміі Юдэніча на Петраград (Петраградская абарона) і ўчынілі ёй паразу, пасля чаго стала магчымым сканцэнтраваць усе высілкі Чырвонай Арміі на змаганні з войскамі Дзянікіна і Калчака.
У 1920 годзе Заходні фронт стаў галоўным фронтам Савецкай Рэспублікі і ўдзельнічаў у адбіцці польскага наступу падчас вайны польска-бальшавіцкай. Майская аперацыя (1920) Заходняга фронта не дасягнула пастаўленай мэты, але паспрыяла паспяховаму контрнаступу войскаў Паўднёва-Заходняга фронта на Украіне.
Ліпеньская аперацыя (1920) Заходняга фронта дазволіла заняць Беларусь і частку Літвы, у жніўні 1920 года войскі Заходняга фронта падышлі да Варшавы. Аднак пераацэнка савецкім кіраўніцтвам сваёй моцы, а таксама парушэнне камунікацыі паміж Заходнім і Паўночна-Заходнім франтамі прывялі да паразы савецкіх войскаў Заходняга фронта ў Варшаўскай аперацыі 1920 ды выхаду іх з Польшчы.
Нягледзячы на разбіццё Чырвонай Арміі, Польшча выйшла з вайны, што дазволіла Чырвонай Арміі перавесці асноўныя сілы на барацьбу з войскамі Урангеля.
Заходні фронт з кіраўніцтвамі быў па сканчэнні ваенных дзеянняў метамарфазаваны ў Заходнюю Ваенную акругу 8 красавіка 1924 года.
Камандны склад
Камандзіры:
- Д. М. Надзёжны (19 лютага — 22 ліпеня 1919),
- У. М. Гіціс (22 ліпеня 1919 — 29 красавіка 1920),
- М. М. Тухачэўскі (29 красавіка 1920 — 4 сакавіка 1921, 24 студзеня 1922 — 26 сакавіка 1924),
- І. М. Захараў (врид, 4 сакавіка — 20 верасня 1921),
- А. І. Ягораў (20 верасня 1921 — 24 студзеня 1922),
- А. І. Корк (врид, 26 сакавіка — 5 красавіка 1924),
- А. І. Кук (врид., 5 — 8 красавіка 1924)
Члены РВС:
- Р. А. Рым (19 лютага — 19 мая 1919),
- Я. М. Пятніцкі (19 лютага — 15 мая 1919),
- А. Я. Семашко (19 лютага — 14 чэрвеня 1919),
- О. А. Сціга (24 сакавіка — 22 ліпеня 1919),
- А. І. Акулаў (19 мая — 21 чэрвеня 1919),
- Б. П. Позерн (5 чэрвеня — 1 жніўня 1919),
- А. І. Пацяеў (21 чэрвеня 1919 — 3 студзеня 1920),
- Р. І. Бярэзін (7 ліпеня — 10 снежня 1919),
- І. В. Сталін (9 ліпеня — 30 верасня 1919),
- К. К. Юрэнеў (14 кастрычніка 1919 — 3 студзеня 1920),
- І. С. Уншліхт (11 снежня 1919 — 12 красавіка 1921),
- А. П. Розенгольц (8 мая — 2 чэрвеня 1920),
- І. Ц. Смілга (30 мая — 24 кастрычніка 1920),
- Ф. Э. Дзяржынскі (9 жніўня — 10 верасня 1920),
- Р. А. Муклевіч (12 красавіка 1921 — 5 жніўня 1922),
- Н. Ф. Новікаў (23 лістапада 1921 — 1 лістапада 1922),
- І. Н. Перапечанка (8 жніўня 1922 — 8 лютага 1923),
- У. Н. Касаткін (врид, 8 лютага — 5 снежня 1923),
- У. Г. Валодзін (5 снежня 1923 — 8 красавіка 1924).
Кіраўнікі штаба:
- М. М. Дамажыраў (19 лютага — 26 мая 1919),
- М. М. Пецін (26 мая — 17 кастрычніка 1919),
- А. М. Перамытаў (врид, 17 кастрычніка — 13 лістапада 1919),
- У. С. Лазарэвіч (13 кастрычніка 1919 — 9 лютага 1920),
- М. М. Шварц (25 лютага — 30 верасня 1920),
- М. У. Салагуб (1 кастрычніка — 6 снежня 1920),
- П. І. Ярмолін (6 снежня 1920 — 7 чэрвеня 1921),
- М. А. Баторскі (7 чэрвеня — 23 лістапада 1921),
- С. А. Мяжэнінаў (23 лістапада 1921 — 6 ліпеня 1923),
- І. І. Глудзін (врид, 6 ліпеня — 30 верасня 1923),
- А. І. Кук (30 верасня 1923 — 8 красавіка 1924).
Літаратура
- Гражданская война и военная интервенция в СССР. Энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, 1983.
- История гражданской войны в СССР, т. 4, — М., 1959.
- История гражданской войны в СССР, т. 5, — М., 1960.
- Корнатовский Н. А. Борьба за Красный Петроград. — Москва: АСТ, 2004. — 606 с. — (Военно-историческая библиотека). — 5 000 экз. — ISBN 5-17-022759-0
- Какурин Н., Меликов В. Гражданская война в России: Война з белополяками. — М.: ACT; СПб.: Terra Fantastica, 2002.
- Грицкевич А. П. Западный фронт РСФСР 1918—1920. Борьба между Россией и Польшей за Белоруссию — Минск, Харвест, 2010. ISBN 978-985-16-6650-4
- Мельтюхов М. И. Советско-польские войны. — М.: Вече, 2001.