Заходнія Альпы | |
---|---|
44°45′ пн. ш. 6°42′ у. д. | |
Краіна | |
Рэгіён | Праванс — Альпы — Лазурны Бераг |
Горная сістэма | Альпы |
Плошча | 74 952 км² |
Даўжыня | 328 км |
Шырыня | 384 км |
Найвышэйшая вяршыня | Манблан |
Вышыня | 4810 м [1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заходнія Альпы — частка сістэмы хрыбтоў і горных масіваў Альпаў на захад ад умоўнай лініі, якая злучае возера Бодэнскае і возера Кома (у тым ліку праходзіць па верхнім цячэнні Рэйна).
Заходнія Альпы распасціраюцца ў форме выпуклай у паўночна-заходнім кірунку дугі даўжынёй каля 500 км і шырынёй да 130 км і падзяляюцца на Лігурыйскія, Прыморскія, Праванскія, Коцкія Альпы, Альпы Дафінэ, Грайскія, Бернскія, Пенінскія, Лепанцінскія і Гларнскія Альпы. У Заходніх Альпах таксама вылучаюць шэраг горных масіваў, уключаючы Веркор, Пельву і іншыя.
У Заходніх Альпах размешчаны самыя высокія масівы Альпаў і ўсёй Заходняй Еўропы, найвышэйшы пункт — гара Манблан (4807 м), сярод вяршыняў, вышэйшых за 4000 м, такія горы, як Монтэ-Роза, Матэрхорн, гара Юнгфрау.
Зноскі
Літаратура
- Заходнія Альпы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 18. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
- Peakware.com Архівавана 12 мая 2013.
- Summitpost.org