Захар’еўская вуліца Санкт-Пецярбург | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць |
|
![]() |
Захар’еўская вуліца — вуліца ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, якая праходзіць ад Ліцейнага праспекта да Пацёмкінскай вуліцы. Адна з найстарэйшых вуліц горада. Сучасная назва вядома з 1789 года. Дадзена ад імя царквы Захара і Лізаветы Кавалергардскага палка, якая стаяла на месцы дома № 20. Царква была пабудавана ў 1756 годзе, ў 1899 годзе перабудавана па праекце Лявонція Бенуа, а ў 1930-я гады будынак царквы быў знесены.
З 6 кастрычніка 1923 года па 4 кастрычніка 1991 года — вуліца Каляева. Названая ў гонар І. П. Каляева. 4 кастрычніка 1991 года Захар’еўскай вуліцы была вернута гістарычная назва.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.