Цёмна-чырвоным выдзелены штаты, якія адносіць да заходніх Бюро перапісу насельніцтва ЗША; заштрыхаваны іншыя штаты да захаду ад Місісіпі, які таксама часта ўключаюць ў паняцце Захаду

Захад ЗША — тэрмін, значэнне якога ў гісторыі краіны неаднаразова змянялася. Гэта адбываласа па прычыне таго, што дзяржава пашыралася галоўным чынам менавіта на захад. Да 1800 года заходняя мяжа праходзіла па Апалачам, затым усходняй мяжой Захаду лічылася рака Місісіпі.

У наш час да захаду ЗША звычайна адносяць штаты, якія размяшчаюцца на Вялікіх раўнінах, у Скалістых горах і больш заходнія штаты аж да Ціхаакіянскага ўзбярэжжа, а і Гаваі.

Геаграфія

Бюро перапісу насельніцтва ЗША вылучае Захад як адзін з чатырох асноўных рэгіёнаў краіны і ўключае ў яго 13 штатаў: Айдаха, Аляска, Арызона, Ваёмінг, Вашынгтон, Гаваі, Каліфорнія, Каларада, Мантана, Невада, Нью-Мексіка, Арэгон і Юта.

Часам усходнюю мяжу Захаду праводзяць па рацэ Місісіпі. У такім разе апроч 13 пералічаных у паняцце ўключаюцца яшчэ 12 штатаў. Тым не менш, звычайна іх адносяць да Сярэдняга Захаду і Поўдня.

Рэгіён пакрывае значную частку кантынентальнай часткі ЗША, а таксама ўключае Аляску і Гаваі, якія не адносяцца да кантынентальных штатаў. Унутры сябе Захад, паводле Бюро перапісу насельніцтва, падзяляецца яшчэ на два рэгіёна — Ціхаакіянскі (узбярэжжа Ціхага акіяна і не-кантынентальныя штаты: Аляска, Вашынгтон, Гаваі, Каліфорнія, Арэгон) і Горны (Айдаха, Арызона, Ваёмінг, Каларада, Мантана, Невада, Нью-Мексіка, Юта). Акрамя таго, у геаграфічным, а таксама культурна-эканамічным плане вылучаецца Паўднёвы Захад ЗША, да 1848 года які ўваходзіў у склад Мексікі і да гэтага часу захоўвае з ёй важныя сацыяльна-культурныя сувязі.

Насельніцтва

Па адзнаках 2006 года агульная колькасць насельніцтва 13 штатаў, вызначаных як заходнія, складала 69 355 643 чалавек. Да заходніх адносяцца як самы населены, так і самы ненаселены штаты (Каліфорнія і Ваёмінг адпаведна). Шчыльнасць насельніцтва ў большасці штатаў (ва ўсіх, акрамя Каліфорніі, Вашынгтона і Тэхаса, дачыненне якога да Захаду спрэчна) ніжэй, чым сярэдняя па краіне.

У заходніх штатах вяліка колькасць меншасцяў. Тры з чатырох штатаў, дзе белыя амерыканцы не складаюць большасці насельніцтва, знаходзяцца ў гэтым рэгіёне — гэта Гаваі, Каліфорнія і Нью-Мексіка; чацвёртым такім штатам з'яўляецца Тэхас, які таксама можна ўключыць у амерыканскі Захад пры шырокім разуменні гэтага паняцця.

Найбуйнейшыя гарады

Лос-Анджэлес, найбуйнейшы горад амерыканскага захаду.
Месца Горад Штат Колькасць насельніцтва
1 ліпеня 2007 [1]
1 Лос-Анджэлес Каліфорнія 3 834 340
2 Фінікс Арызона 1 552 259
3 Сан-Дыега Каліфорнія 1 266 731
4 Сан-Хасэ Каліфорнія 939 899
5 Сан-Францыска Каліфорнія 815 358
6 Сіэтл Вашынгтон 594 21
7 Дэнвер Каларада 588 349
8 Лас-Вегас Невада 558 880
9 Портленд Арэгон 550 396

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.