Засінцаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Ельскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Засінцы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 638 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Засі́нцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Засінцы.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР, з 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Засінцаўскага сельсавета 12 населеных пунктаў[1]. 21 жніўня 2020 года скасавана вёска Якімы[2].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 638 чалавек[3], з іх 92,0 % — беларусы, 6,7 % — украінцы[4].
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 83. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Ельского районного Совета депутатов от 21 августа 2020 г. № 128 Об упразднении сельских населенных пунктов Ельского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.