«Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.
Ганаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца:
- высокакваліфікаваным трэнерам-выкладчыкам па спорце, у тым ліку тым, хто працуе са спартсменамі-інвалідамі не меней чатырох гадоў, — за паспяховую вучэбна-трэніровачную і выхаваўчую работу па падрыхтоўцы выдатных спартсменаў і каманд;
- трэнерам нацыянальных (зборных) каманд Рэспублікі Беларусь, якія маюць стаж работы з гэтымі камандамі не меней чатырох гадоў, — за непасрэдную падрыхтоўку і паспяховае выступленне гэтых каманд на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, першынствах і Кубках свету і Еўропы;
- першым трэнерам спартсменаў, якія дасягнулі выдатных поспехаў на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, першынствах і Кубках свету і Еўропы, якія працуюць з гэтымі спартсменамі не меней двух гадоў, пачынаючы з вучэбна-трэніровачнага этапу;
- трэнерам спартыўных школ і арганізацый, якія раней прымалі непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы перададзеных у вышэйшае звяно спартсменаў, пры ўмове работы з імі не меней чатырох гадоў.
Спасылкі
- Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.