Нагрудны знак у 1995—2020 гадах (злева) і з 2020 года (справа).

«Заслужаны пілот Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.

Ганаровае званне «Заслужаны пілот Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца пілотам першага класа, якія маюць стаж працы ў грамадзянскай авіяцыі пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў асваенні сучаснай авіяцыйнай тэхнікі, ужыванне найболей дасканалых метадаў самалётакіравання, высокія паказчыкі ў выхаванні і навучанні лётных кадраў, шматгадовую безаварыйную лётную работу і выдатныя дасягненні ў прымяненні авіяцыі ў народнай гаспадарцы рэспублікі.

Некаторыя з узнагароджаных[1]

  • Аляксандр Аляксандравіч Зданчук (10 чэрвеня 2002)
  • Сяргей Мікалаевіч Марозаў (5 лістапада 2003)
  • Віталій Уладзіміравіч Мялешка (1 сакавіка 2006)
  • Васілій Антонавіч Парашчанка (26 кастрычніка 2011)
  • Аляксандр Генадзьевіч Лукашэвіч (10 кастрычніка 2017)

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.