Заскарскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Полацкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Заскаркі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 20 мая 1960

За́скарскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Заскаркі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Полацкага раёна. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ліцвінаўскага сельсавета[1].

Крыніцы

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.