Заронаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Віцебскі раён |
Уключае | 26 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Заронава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 086 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Заро́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Заронава.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССР. З 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім раёне, з 26 сакавіка 1927 года ў Віцебскім раёне. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года ў складзе Сіроцінскага раёна. 5 красавіка 1935 года сельсавет уключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе адноўленага Віцебскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Міхалёўскага сельсавета[1]. 10 мая 1958 года ў склад сельсавета са складу Старасельскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Какоры, Карма і Мазанава), са складу Біцялёўскага сельсавета — 8 населеных пунктаў (Баршчоўка, Васькавічы, Дзяйкі, Пракуды, Суйкава, Чопіна, Шарсні і Швейцарыя)[2]. 22 снежня 1960 года ў склад сельсавета са скасаванага Біцялёўскага сельсавета перададзена вёска Ціраспаль[3]. 12 лістапада 1965 года ў склад сельсавета з Лятчанскага сельсавета перададзена вёска Сцяпанкава[4]. 17 мая 1966 года ў мяжу Віцебска ўключаны пасёлак Ціраспаль[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Заронаўскага сельсавета 31 населены пункт[6]. 12 жніўня 1974 года цэнтрам сельсавета ўстаноўлена вёска Пестуніца[7]. 18 жніўня 1981 года ў склад сельсавета з Мазалаўскага сельсавета перададзена вёска Суднікі[8], якая 13 студзеня 1992 года вернута назад у склад Мазалаўскага сельсавета. 11 красавіка 2013 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Заронава[9].
Насельніцтва
Перад Другой сусветнай вайной у сельсавеце пражывала 3 867 чалавек (924 двары). Пасля вайны было адноўлена 967 двароў, а ў ліпені 1969 года ў сельсавеце пражывала 2 763 чалавекі. Пад час вайны нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі 135 чалавек і 745 двароў; з 75 чалавек, якія былі адпраўлены на прымусовыя працы ў нацысцкую Германію, вярнулася 60 чалавек. На франтах Другой сусветнай вайны загінула 305 жыхароў сельсавета, яшчэ 106 чалавек загінулі ў савецкіх партызанскіх атрадах[10].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1509 чалавек[11], з іх 88,7 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 1,4 % — украінцы[12]; паводле перапісу 2019 года — 1089 чалавек[13].
Населеныя пункты
Крыніцы
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёскі Мішкава і пасёлка Ціраспаль у мяжу горада Віцебска ад 17 мая 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 43. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 жніўня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).
- ↑ Решение Витебского районного Совета депутатов от 11 апреля 2013 г. № 233 Решение Витебского районного Совета депутатов от 11 апреля 2013 г. № 233
- ↑ Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4683. — Воп. 3. — Спр. 749. — Л. 135.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Тэрыторыя сучаснага Віцебскага раёна ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Віцебшчыны ў паслярэвалюцыйны перыяд / Падрых. У. І. Мезенцаў // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 134 — 135. — ISBN 985-02-0647-0.