Вёска
Зарачаны ![]()
Зарачаны на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||
Зарача́ны[1] (трансліт.: Zaračany, руск.: Заречаны; да 1964 г. — Баламу́тавічы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 42,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 36,5 км ад Мінска, 19,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Пціч (прыток Прыпяці).
Гісторыя
У канцы XVIII ст. Баламутавічы ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла.
Дамінік Геранім Радзівіл загінуў у 1813 годзе ў войску Напалеона. Ён у шлюбе з Тэафіліяй Мараўскай меў дачку Стэфанію і сына Аляксандра. Аляксандр быў пазбаўлены княжацкага тытула ў Расійскай імперыі. У 1828 годзе Стэфанія Радзівіл пабралася шлюбам з сынам героя вайны 1812 года Пятра Хрысціянавіча Вітгенштэйна Львом (Людвігам).
У 1858 годзе ўласнасць князя Пятра Львовіча Вітгенштэйна, сына Стэфаніі і Льва, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1870 годзе ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
30 ліпеня 1964 года вёска Баламутавічы праз «немілагучнасць назвы» была перайменавана ў вёску Зарачаны[2].
Насельніцтва
Дэмаграфія
- 1800 — 20 двароў, 115 жыхароў
- 1870 — 122 жыхары мужчынскага полу
- 1897 — 65 двароў, 418 жыхароў
- 1908 — 75 двароў, 471 жыхар
- 1960 — 207 жыхароў
- 1999 — 55 жыхароў
- 2002 — 27 двароў, 39 жыхароў
- 2007 — 14 гаспадарак, 27 жыхароў
- 2010 — 25 жыхароў
- 2012 — 18 гаспадарак, 16 жыхароў
Рэлігія
![](../I/%D0%97%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%87%D0%B0%D0%BD%D1%8B_%D0%92%D0%B0%D1%81%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_(3).jpg.webp)
- Праваслаўная царква, Свята-Уваскрасенскі прыход
Спіс вуліц
- Цэнтральная вуліца[3]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Баламу́тавічы
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса(недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2022. Праверана 4 сакавіка 2020.
Літаратура
- Зарачаны // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 144. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Jelski A. Bałamutowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — 1880. — С. 94. — 960 с.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зарачаны (Пухавіцкі раён)