Запіскі пра Гальскую вайну | |
---|---|
лац.: De Bello Gallico | |
Жанр | дакументальная проза[d], прапаганда і аўтабіяграфія |
Аўтар | Аўл Гірцый і Гай Юлій Цэзар |
Мова арыгінала | лацінская мова |
Дата першай публікацыі | 58 да н.э. і 49 да н.э. |
Выдавецтва | Гай Юлій Цэзар |
Наступны | Commentarii de Bello Civili[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Запіскі пра Гальскую вайну (лац.: Commentarii de Bello Gallico) — сачыненне Гая Юлія Цэзара, у васьмі кнігах якога ён ва ўласцівай яму дакладнай, сціснутай і энергічнай манеры апісаў сваё заваяванне Галіі ў 58-50 гг. да н.э., а таксама дзве пераправы праз Рэйн і высадку ў Брытаніі.
Дакладная дата напісання невядомая. Апошнюю кнігу дапісаў пасля смерці вайскавода Аўл Гірцый, напісаўшы перад ёй сваё пасланне Бальбу. Цэзар вядзе апавяданне ў трэцяй асобе, між іншым згадваючы неацэнныя падрабязнасці геаграфічнай і этнаграфічнай уласцівасці (напрыклад, найбольш падрабязнае апісанне друідаў).
У Старажытным Рыме сачыненне Цэзара лічылася ўзорам лаканічнай, сухаватай атычнай прозы, аказаўшы вырашальны ўплыў на станаўленне стылю Тацыта і шэрагу іншых гісторыкаў. Традыцыйна з’яўляецца першым творам класічнай латыні, які чытаюць на ўроках гэтай мовы (у элементарным курсе старажытнагрэчаскай падобнае месца займае «Анабасіс» Ксенафонта).
Гл. таксама
- Запіскі пра Грамадзянскую вайну
- Запіскі пра Іспанскую вайну
- Запіскі пра Александрыйскую вайну