Горад
Запарожжа
укр.: Запоріжжя
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Гарадскі савет
Запарожскі
Каардынаты
47°50′16″ пн. ш. 35°08′18″ у. д.
Унутранае дзяленне
7 раёнаў
Гарадскі галава
Аляксандр Чансанавіч Сін
Заснаваны
Ранейшыя назвы
да 1921Александраўск
Горад з
Плошча
Максімальная вышыня
105[2] м
Тып клімату
умерана-кантынентальны
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 710 052 чал. (1 студзеня 2022)[3]
Агламерацыя
≈1 100 900 чалавек
Нацыянальны склад
украінцы (70,28%)
рускія (25,39%)
іншыя (4,33%)
Канфесійны склад
Этнахаронім
запарожац, запаражанка
Часавы пояс
Тэлефонны код
61
Паштовыя індэксы
69001-69124[5]
Аўтамабільны код
AP / 08
КААТУУ
2310100000
Афіцыйны сайт
Запарожжа на карце Украіны ±
Запарожжа (Украіна)
Запарожжа
Запарожжа (Запарожская вобласць)
Запарожжа

Запарожжа (укр.: Запоріжжя) — горад на паўднёвым усходзе Украіны, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтр Запарожскай вобласці і Запарожскага раёна. Плошча 330 км². Насельніцтва 770 461 чал. (2012).

Знаходзіцца за 444 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Чыгуначны вузел, рачны порт.

Этымалогія назвы

Места атрымала назву Запарожжа з тае прычыны, што яно знаходзілася ніжэй за дняпроўскія парогі (затопленыя ў выніку будаўніцтва ДнепраГЭСа).

Гісторыя

У 1770 годзе заснавана Аляксандраўская фартыфікацыя, з якой звязваюць пачатак гісторыі сучаснага горада; пачатковая назва паселішча — Аляксандраўскі пасад. У 1806 годзе паселішча атрымала статус горада і назву Аляксандраўск, цэнтр павету.

З 1919 года — у складзе УССР. У 1921 годзе горад перайменаваны ў Запарожжа. З 1939 года — цэнтр вобласці.

З 18 жніўня 1941 года па снежань 1943 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

  • 1885 год — 6707 чал.[6]
  • 1897 год — 19 тыс. чал.[7]
  • 1923 год — 44 тыс. чал.
  • 1939 год — 289 тыс. чал.
  • 1959 год — 449 тыс. чал.
  • 1971 год — 676 тыс. чал.[8]
  • 1991 год — 896,6 тыс. чал.[9]
  • 2001 год — 817,9 тыс. чал.[10]

Эканоміка

Прадпрыемствы чорнай (камбінат «Запарожсталь», завод «Днепраспецсталь» і інш.) і каляровай (тытана-магніевы камбінат, алюмініевы завод і інш.) металургіі, машынабудавання (электратэхнічнай прамысловасці; вытворчыя аб'яднанні «АУТАЗАЗ», «Маторабудаўнік» і інш.), хімічнай і коксахімічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці.

Працуе Дняпроўская гідраэлектрастанцыя (ДнепраГЭС).

Адукацыя і навука

Славутасці

  • Хортыца — найбольшы востраў на Дняпры, на якой у XVII ст. размяшчалася Запарожская Сеч.
  • ДнепраГЭС (1932, 1975)
  • Масты Праабражэнскага (1952)
  • Дзіцячая чыгунка — найдаўжэйшая ва Украіне (1972)
  • Комплекс забудовы «Соцгорад» (1929—1937)

Галерэя

Месты-сябры

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. https://zp.gov.ua/uk/page/pasport-mista
  2. ТОП цікавых куткоў Запарожжа(недаступная спасылка) (27 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 8 снежня 2012.
  3. Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны Чисельність наявного населення України на 1 січня 2022 рокуКіеў: Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны.
  4. Афіцыйны партал Запарожскай гарадской улады. Рэлігійнае жыццё горада Архівавана 4 верасня 2012.
  5. Поштові індекси та відділення поштового зв’язку України (укр.)(недаступная спасылка). Укрпошта. Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2012. Праверана 8 снежня 2012.
  6. Александровск // Запарожжа // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
  7. Запорожье // Советская историческая энциклопедия : у 16 т. / под ред. Е. М. Жукова. М. : Советская энциклопедия, 1961—1976.
  8. Запорожье // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  9. Запорожье // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998.  640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  10. Про кількість та склад населення Запорізької області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 года (англ.)

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.