Пнеўманія | |
---|---|
| |
МКХ-10 | J12., J13., J14., J15., J16., J17., J18., P23. |
МКХ-9 | 480-486, 770.0 |
МКБ-9-КМ | 483.8[1], 486[1], 484.8[1] і 483[1] |
DiseasesDB | 10166 |
MedlinePlus | 000145 |
eMedicine | topic list |
MeSH | D011014 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пнеўмані́я (стар.-грэч.: πνευμονία ад πνεύμων — «лёгкія») (запаленне лёгкіх) — запаленне лёгачнай тканкі інфекцыйнага паходжання з пераважным пашкоджаннем альвеол (развіццём у іх запаляльнай эксудацыі) і інтэрстыцыяльнай тканкі лёгкага. Захворванне можа выклікаць лятальны канец.
Тэрмін «пнеўманія» аб’ядноўвае вялікую групу хвароб, кожная з якіх мае сваю этымалогію, патагенез, рэнтгеналагічныя прыкметы, даныя лабараторных даследаванняў і асабліва тэрапіі. Можа працякаць як самастойнае захворванне ці як ускладненне іншых захворванняў.
Неінфекцыйныя запаленчыя працэсы ў лёгачнай тканцы, звычайна называюць пнеўманітамі ці альвелітамі. На фоне падобных асептычных запаленчых працэсаў нярэдка развіваецца бактэрыяльная, вірусна-бактэрыяльная і грыбковая пнеўманія. Асноўны метад дыягностыкі — рэнтгеналагічнае даследаванне лёгкіх, а асноўны метада лячэння — антыбактэрыяльная тэрапія. Позняя дыягностыка і затрымка з пачаткам антыбактэрыяльнага лячэння пагаршае прагноз захворвання. Магчымы лятальны канец.
Пнеўманія закранае каля 450 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце, што складае каля 7% жыхароў Зямлі. Штогод рэгіструюцца прыблізна 4 мільёны смерцяў. Пнеўманію доктар Уільям Ослер у XIX стагоддзі назваў «капітанам па смерці сярод мужчын»[2]. Са з’яўленнем антыбіётыкаў і вакцыны супраць хваробы ў XX стагоддзі выжывальнасць падвысілася. Тым не менш, у не развітых краінах, а таксама сярод вельмі старых і вельмі маладых людзей, а таксама хранічна хворых, пнеўманія застаецца адной з вядучых прычын смерці[3].
Прычыны
Запаленне лёгкіх адбываецца часцей за ўсё з-за інфекцый, выкліканых галоўным чынам бактэрыямі або вірусамі і радзей грыбкамі і паразітамі. Хоць існуе больш 100 штамаў узбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў, ідэнтыфікаваныя толькі нямногія з іх, адказныя за большасць выпадкаў пнеўманіі. Змяшаныя інфекцыі, дзе ўзбуджальнікам з’яўляецца як вірус, так і бактэрыі, назіраюцца прыблізна ў 45 % выпадкаў інфекцыі ў дзяцей і 15 % выпадкаў інфекцыі ў дарослых[4]. Узбуджальнік нельга вызначыць прыблізна ў палове выпадкаў, нягледзячы на старанную праверку[5].
«Пнеўманіяй» могуць называць любы стан з запаленнем лёгкіх, выкліканым, напрыклад, аўтаімуннымі захворваннямі, хімічнымі апёкамі або рэакцыяй на лекі. Але гэтыя выпадкі больш дакладна называюць пнеўманітамі[6].
Зноскі
- 1 2 3 4 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Osler, William (1901). «Principles and Practice of Medicine, 4th Edition». New York: D. Appleton and Company. — С. 108.
- ↑ George, Ronald B. (2005). «Chest medicine : essentials of pulmonary and critical care medicine» (5th ed.). Philadelphia, PA: Lippincott Williams & Wilkins. — С. 353. ISBN 9780781752732.
- ↑ Ruuskanen O, Lahti E, Jennings LC, Murdoch DR (April 2011). «Viral pneumonia». Lancet. 377 (9773): 1264-75. PMID 21435708.
- ↑ Eddy, Orin (Dec 2005). «Community-Acquired Pneumonia: From Common Pathogens To Emerging Resistance». Emergency Medicine Practice. 7 (12).
- ↑ Lowe JF, Stevens A (2000). «Pathology» (2nd ed.). St. Louis: Mosby. — С. 197. ISBN 978-0-7234-3200-5.