Замша (польск.: zamsz ад ням.: Sämischleder — «дублёная скура»[1]) — назва вырабленай пэўным спосабам скуры дзікіх або свойскіх жывёл, а таксама вырабленай пэўным спосабам тканіны.
Скура
Замша — гэта скура, вырабленая тлушчавым дубленнем са шкур аленяў, ласёў, авечак або малочных цялят буйной рагатай жывёлы.
Замша адрозніваецца мяккасцю, аксаміцістасцю, водатрываласцю, значнай сітаватасцю.
Замшу афарбоўваюць у розныя колеры. Неафарбаваная замша мае светла-жоўты колер.
Замшу выкарыстоўваюць для вытворчасці абутку, галантарэі, адзення і ў тэхнічных мэтах (напрыклад, для паліроўкі аптычнага шкла).
Таксама вырабляецца штучная замша — для гэтага нятканыя матэрыялы і іншыя тканіны з замшападобным ворсам прамакаюць гумовым клеем (для абутку) або наносяць на іх гумовы клей, а зверху насыпают здробненыя валокны бавоўны (для галантарэйных вырабаў).
Тканіна
Тканіна замша прадстаўляе сабой баваўняную тканіну з атласным перапляценнем нітак з начасаным ворсам на правым баку. З гэтай тканіны шыюць верхнюю вопратку.
Зноскі
- ↑ Словник іншомовних слів., К.:ГР ЦРЕ АН УРСР, 1975, стор. 266
Літаратура
- Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985., Том 4., К., 1979, стор. 195
Спасылкі
- Ірха Архівавана 4 травня 2021. // Українська мала енциклопедія : 16 кн. : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1959. — Т. 2, кн. 4 : Літери Ж — Й. — С. 553. — 1000 екз.