За́мчышча — колішні засценак на правым беразе Свіслачы, цяпер у межах горада Мінска.
На поўначы ад Замчышча месціцца Архірэйская Слабада, па паўночным захадзе — Архірэйская Пустыня, на захадзе — Чыжоўка, на ўсходзе — Падлоссе.
Гісторыя
У канцы XIX стагоддзя засценак у Сеніцкай воласці Мінскага павета, уласнасць Варатніцкіх. У 1917 годзе фальварак Замчышча, двор, 18 жыхароў (10 беларусаў, 8 палякаў)[1].
У 1930 годзе арыштаваны і сасланы Шаблоўскі Франц Язэпавіч (нар. 1869), уласнік аднаасобнай гаспадаркі на хутары Замшчышча, тады Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі[2]. Уласнасць нацыяналізаваная, тут размясціўся Дом адпачынку «Замчышча». Пасля Другой сусветнай вайны размешчанае педагагічнае вучылішча. У 1975 годзе тут утворанае Мінскае авіяцыйнае вучылішча.
Зноскі
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 157.
- ↑ Шаблоўскі Франц Іосіфавіч (1869) . by.openlist.wiki. Архівавана з першакрыніцы 1-11-2019. Праверана 1-11-2019.
Літаратура
- Jelski A. Zamczyszcze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — T. XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — 930, 8 s.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
Спасылкі
- Остров МАТУГА. По взлётной полосе забытого Замчища (руск.). fgb.by. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2019. Праверана 11-11-2019.