Замбраўскі раён | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Статус | Раён |
Уваходзіць у | Беластоцкая вобласць |
Адміністрацыйны цэнтр | Замбраў |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 20 верасня 1944 |
Замбраўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1944 гадах. Цэнтр — горад Замбраў.
Гісторыя
Замбраўскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз'яднання з БССР.
Раён быў скасаваны 20 верасня 1944 у сувязі з перадачай яго тэрыторыі (як і большай часткі Беластоцкай вобласці) у склад Польскай Народнай Рэспублікі.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.