Замарстыніў | |
---|---|
Замарстинів | |
49°52′03″ пн. ш. 24°01′58″ у. д. | |
Краіна | |
Горад | Львоў |
Адміністрацыйны раён горада | Шаўчэнкаўскі раён |
Першае згадванне | ХІV ст. |
Дата заснавання | 1423 |
Ранейшы статус | маёнтак |
Год уключэння ў межы горада | 1930 г. |
Паштовыя індэксы | 79059, 79068 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Замарстыніў[1] (укр.: Замарсти́нів, польск.: Zamarstynów) — мясцовасць у Шаўчэнкаўскім раёне Львова, якая абмежаваная Замарстыніўскім лесапаркам і вуліцамі Мыкалайчука, Лыпынскага і Замарстыніўскай. На поўдні мяжуе з раёнам Підзамчэ, на паўночным усходзе — са Збоішчамі, з захаду — з мясцовасцю Галоска.
Гісторыя
У канцы XIV ст. гэтыя землі набыў мешчанін Андрэас Зомэрштайн. Пасля ён пабудаваў тут маёнтак Зомэрштайнгоф. Гэта нямецкае слова паступова трансфармавалася ў «Замарстыніў». У 1615 г. горад выкупіў Замарстыніў з прыватнай уласнасці. Яго жыхары традыцыйна вырошчвалі і прадавалі на львоўскіх рынках гародніну і садавіну, працавалі на шматлікіх тарфяніках.
Замарстыніў раней быў раёнам беднаты і люмпенаў. Тут адбываліся частыя выступленні супраць львоўскага магістрата. У 1804 г. магістрат патрабаваў ад жыхароў раёна выканання паншчыны, што апошнія адмовіліся рабіць. Гэта стала прычынай продажу Замарстынава зноў у прыватную ўласнасць, пасля чаго да жыхароў раёна усё ж было ўжыта прыгоннае права. Замарстыніў увайшоў у межы горада 11 красавіка 1930 г.
У пачатку ХХ ст. на Замарстынаве былі адкрытыя яўрэйскія могілкі, знішчаныя пасля Першай сусветнай вайны. Падчас Другой сусветнай вайны ў Замарстынаве было размешчана гета, трэцяе па велічыні ў Трэцім Рэйху. Гета было аддзелена ад горада калючым дротам і насыпам чыгункі. Тут змяшчалася больш за 130 тыс. чалавек, частку якіх знішчылі тут, а частку — вывезлі ў канцлагер Бэлжэц.
У другой палове ХХ ст. раён быў часткова забудаваны шматпавярховымі дамамі. Праз раён пралёг тралейбусны маршрут № 13, на крайнім паўднёвым захадзе раёна знаходзіцца канцавы прыпынак трамвайных маршрутаў № 4 і № 5, а на паўднёвым усходзе — маршрута № 6.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замарстыніў