Замак
Востраў Замак злева
Востраў Замак злева
Характарыстыкі
Плошча0,025 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
55°37′21″ пн. ш. 27°16′02″ у. д.
Акваторыявозера Іказнь
Краіна
Замак (востраў, возера Іказнь) (Беларусь)
Замак
Замак
Map

За́мак (трансліт.: Zamak) — востраў на возеры Іказнь. Прыкладная плошча — 2,5 га. Незаселены.

Геаграфія

Карта

Востраў Замак знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы возера Іказнь за 55 м ад заходняга берага, на якім размяшчаецца вёска Іказнь, за 10 км на ўсход ад Браслава, за 20,8 км на захад ад Мёраў, за 189,4 км на паўночны захад ад Віцебска, за 193 км на поўнач ад Мінска. Даўжыня — 248,3 м, найбольшая шырыня — 102,4 м.

Суша складзена асадкавымі пародамі, пад пластом дзёрну сустракаюцца пясчаныя глебы і суглінкі. Берагі нізкія, часткова зарастаюць трыснягом. На паўночным захадзе вострава — узвышша, на якім знаходзіцца замчышча — рэшткі Іказненскага замка.

Гісторыя

У 1504 г. браслаўскі стараста Іван Сапега заклаў на востраве Іказненскі замак. Узвышаная частка пагорка (55х30 м) з поўначы і ўсходу была абведзена мурам таўшчынёй 2 м, складзеным з валуноў і цэглы. Заходні бок ахоўваўся гліняным валам, на якім былі драўляныя сцены. На паўднёвым краі замкавага пагорка стаяла мураванае збудаванне (20х18 м, таўшчыня сцен 2 м) з цэглы і валуноў. У паўднёвым куце пагорка на курганападобным насыпе стаяла драўляная вежа. Схілы замкавага пагорка амаль да самай вады былі забрукаваны. Уезд у замак размяшчаўся па цэнтры заходняй сцяны.

Падыходы да замка і ўсю астатнюю тэрыторыю вострава займаў падзамак. З поўдня і паўднёвага захаду ён быў абнесены земляным валам вышынёй каля 2 м з драўлянымі канструкцыямі на ім. Пад замкам, у паўночным-заходнім баку, знаходзілася сажалка (47 х 17 м) для рыбы, злучаная спецыяльнай пратокай з возерам. Дно і бераг яе былі абкладзены камянямі і тоўстымі дошкамі. Праз сажалку да замкавай брамы вёў драўляны мост. З берагам замак быў злучаны сканструяваным на чаўнах драўляным мостам, які ў выпадку ваеннай небяспекі лёгка і хутка разбіраўся.

Замак быў разбураны падчас Вялікай Паўночнай вайны і больш не ўзнаўляўся.

У 1971 і 1989 гг. на востраве праводзіліся археалагічныя раскопкі.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.