Заліў Пасьета | |
---|---|
руск. Залив Посьета | |
42°30′00″ пн. ш. 130°55′00″ у. д. | |
Краіна | |
Тып | заліў |
Сярэдняя глыбіня | 17—25 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заліў Пасье́та[1] (руск.: Залив Посье́та[2]) — заліў Японскага мора, у паўднёвай частцы заліва Пятра Вялікага, каля берагоў Прыморскага края Расіі.
Даўжыня заліва каля 50 км, шырыня 30 км, глыбіня 17—25 м. Берагі моцна парэзаныя, утвараюць бухты і залівы (бухта Экспедыцыі, бухта Наўгародская, бухта Рэйд Палада, заліў Кітовы і інш.). Прылівы паўсутачныя, няправільныя, вышынёй да 0,5[1] м.
На ўзбярэжжы заліва пасёлкі Пасьет, Зарубіна, Краскіна, Андрэеўка і іншыя населеныя пункты.
Заліў названы ў гонар рускага ваеннага і дзяржаўнага дзеяча, адмірала К. М. Пасьета.
Зноскі
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 188. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
Літаратура
- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 188. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
- Пасьета заліў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 176.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.