Заляшно
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 187 м[1]
Даўжыня 0,8 км
Шырыня 0,6 км
Плошча 0,36 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,92 км
Басейн
Плошча вадазбору 4 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць рака Агнеш
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Заляшно (Беларусь)
Заляшно
Заляшно
Заляшно (Віцебская вобласць)
Заляшно
Заляшно
Map

Заляшновозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Обаль, за 38 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 0,9 км на поўдзень ад вёскі Гукалы.

Плошча паверхні возера 0,36[2] км², даўжыня 820 метраў, найбольшая шырыня 600 метраў, даўжыня берагавой лініі каля 2,92[2] км. Плошча вадазбору 4 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 метраў, пераважна пад хмызняком, на захадзе і поўначы часткова разараная. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя. На паўднёвым усходзе ў возера ўпадае ручай. На захадзе выцякае рака Агнеш.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 330. — 522 с. 10 000 экз.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 330. — 522 с. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 15. — 72 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.