| ||
Залузскі ідал | ||
Матэрыял | камень | |
---|---|---|
Памеры | 87 × 30×53 см | |
Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, Брэст |
Залузскі ідал — скульптурная жаночая выява, знойдзеная ў вёсцы Залуззе (Жабінкаўскі раён). Захоўваецца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.
Апісанне
Залузскі ідал высечаны з валуна чырвона-попельнага колеру і мае памеры 87×30×53 см. Ідал мае прадаўгаваты твар, выступае нос, бачныя вочы і рот. Амаль ад падбароддзя ідуць дзве лініі, якія абазначаюць рукі. На грудзях прашкрабаны крыж[1]. Ёсць меркаванне, што паглыбленыя дыяганальныя лініі акрэсліваюць канцы хусткі[2].
Зноскі
Спасылкі
- ПАГАНСКІЯ ІДАЛЫ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. Зміцер Скварчэўскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.