Вёска
Залессе
± |
Зале́ссе[1] (трансліт.: Zaliessie, руск.: Залесье) — вёска ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Чыжэвіцкага сельсавета.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пагосцкага сельсавета[2].
Флора
У ваколіцах вёскі батанікамі адзначаны такія рэдкія расліны, як касач сібірскі (Iris sibirica), Salix starkeana і гарычка лёгачная (Gentiana pneumonanthe)[3].
Вядомыя асобы
- Мікола Сергіевіч — празаік, нарысіст, драматург
- Язэп Мамонька (1889—1937) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, сябра Рады БНР
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)
- ↑ Д. В. Дубовик, А. Н. Скуратович, Д. И. Третьяков. Новые местонахождения некоторых редких и охраняемых видов сосудистых растений для флоры Беларуси Архівавана 25 лістапада 2020.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.