Пасёлак гарадскога тыпу
Залацінка
± | ||||||||||||||
Залацінка (руск.: Золотинка, якуцк.: Золотинка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Нерунгрынскім улусе (раёне) Рэспублікі Саха (Якуція) у Расійскай Федэрацыі. Чыгуначная станцыя. Знаходзіцца на Алданскім нагор’і ля р. Халаднікан на Амура-Якуцкай аўтамагістралі за 73 км ад Нерунгры.
Насельніцтва 5377 (1979), 1065 (1989), 566 (2002), 543 (2007), 546 (2009), 543 (2010)
Узнік з будаўніцтвам чыгункі Бам-Тында-Беркакіт. Месца дыслакацыі беларускага камсамольска-маладзёжнага атрада імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Кедышкі. З 1977 года рабочы пасёлак.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.