Закі Вэнджэнс | |
---|---|
англ.: Zacky Vengeance | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Захары Джэймс Бэйкер |
Дата нараджэння | 11 снежня 1981 (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | ЗША |
Музычная дзейнасць | |
Прафесія | гітарыст, спявак, піяніст |
Гады актыўнасці | 1999— па гэты час |
Інструменты | гітара, рытм-гітара, клавішныя |
Жанр |
Хэві-метал Хард-рок Металкор |
Псеўданімы | Zacky Vengeance |
Калектывы | Avenged Sevenfold |
Лэйбл |
Warner Bros. Records Good Life Recordings Hopeless Records |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
avengedsevenfold.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Захары Джэймс Бэйкер (англ.: Zachary James Baker; нар. 11 снежня 1981, Хантынгтан-Біч, ЗША), вядомы як Закі Вэнджэнс (англ.: Zacky Vengeance) — амерыканскі рок-музыка, рытм-гітарыст і бэк-вакаліст гурту Avenged Sevenfold.
Кар'ера
Удзельнік гурту Avenged Sevenfold Захары Джэймс Бэйкер нарадзіўся 11 снежня 1981 у Хантынгтан-Біч. У 13 гадоў самастойна навучыўся граць на гітары. Нягледзячы на тое, што Закі - ляўшун, першым яго інструментам была праварукая гітара. Бацькі купілі яе на дзень нараджэння. Ён вучыўся гуляць, перавярнуўшы інструмент пад левую руку. З'яўляецца адным з аснавальнікам гурту Avenged Sevenfold. Прыдумаў яе скарочаную назву «A7X».
Закі запусціў лінію адзення пад брэндам «Vengeance University». Лінія ўключае ў сябе футболкі, талстоўцы і рамяні. Рэчаы, якія выходзяць пад брэндам «Vengeance University» маркіруюцца фірмовым лога «6661» і «VU».
Псеўданім
Прыстаўку «Vengeance» («Помста») да свайго імя ён атрымаў таму, што хацеў адпомсціць усім тым людзям, якія сумняваліся ў яго поспеху.
Сям'я
У Закі ёсць сястра Зіна Пачэта (Бэйкер — дзявочае прозвішча). У сястры ёсць дзеці, якіх клічуць Джыа і Гэвін. Брат — Мэт Бэйкер — грае ў гурце The Dear & Departed. 9 ліпеня 2011 года Закі ажаніўся са сваёй даўняй сяброўкай Джэнай Паўлус (Gena Paulhus).