Закрытае акцыянернае таварыства альбо ЗАТ — форма арганізацыі публічнай кампаніі. Гэта акцыянернае таварыства, акцыі якога размяркоўваюцца толькі сярод заснавальнікаў або загадзя вызначанага круга асоб (у супрацьлегласць ААТ).
Акцыянеры такога таварыства маюць пераважнае права на набыццё акцый, якія могуць прадавацца іншымі акцыянерамі. Колькасць удзельнікаў закрытага акцыянернага таварыства абмежавана законам. Як правіла, закрытае акцыянернае таварыства не абавязанае публікаваць справаздачу для ўсеагульнай звесткі, калі гэта не ўсталявана законам.
Мінімальны Статутны фонд ЗАТ складае ў эквіваленце 100 БВ і фармуецца цалкам да дзяржаўнай рэгістрацыі. Статутны фонд падзелены на пэўную колькасць акцый.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.