Аграгарадок
Закозель
± | ||||||||||||||||||||
Зако́зель[2] (трансліт.: Zakozieĺ, руск.: Закозель) — аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Закозельскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 13 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Драгічын, за 118 км ад Брэста[3].
Гісторыя
У XVIII ст. гэтыя землі атрымала палеская галіна роду Ажэшкаў. У XIXст., калі гаспадаром маёнтка быў Нікамід Ажэшка, тут паўстаў сядзібны дом, парк плошчай 30 гектараў і Капліца-пахавальня збудаваная ў 1839г. у неагатычным стылі па праекце Францішка Яшчалда, які таксама ўдзельнічаў у стварэнні палаца Пуслоўскіх у Косаве.
Згодна з некаторымі сцвярджэннямі ў капліцы пасля падаўлення паўстання 1863-64 гг. хаваўся некаторы час Ромуальд Траўгут, што ўзначальваў Кобрынскі паўстанцкі атрад. Калі яго пошукі пакрысе пачалі сціхаць Эліза Ажэшка вывезла яго ў Польшчу.
Пасля падаўлення паўстання мужа Элізы Ажэшка - Пятра саслалі у Пермскую губерню, маёнтак ў Людвінова, што недалёка, канфіскавалі. У 1893 г. Закозель перайшоў графіні Бабрынскай, якая упарадкавала маёнтак а Капліцу пакінула ў нязменным стане.
З 1970 года цэнтр сельсавета[4].
Насельніцтва
Славутасці
Зноскі
- ↑ https://map.nca.by
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Зако́зелле, н.
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 снежня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
Літаратура
- Закозель // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 506.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Закозель