Вёска
Зайцава
Зайцава на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Зайцава — вёска ў Лятчанскім сельсавеце Віцебскага раёна. Размешчана на аўтадарозе Р151 (Дымаўшчына - Старое Сяло) за 10 км на захад ад Віцебска.
Гісторыя
У 1784 г. вёска належала Іосіфу Паўлавічу Багамольцу. У пачатку XX ст. вёска Зайцава Мішкаўскай воласці Віцебскага павета адносілася да Княжацкага сельскага таварыства. У вёсцы было 17 двароў, 91 жыхар. У кастрычніку 1943 г. вёска была знішчана нацысцкімі акупацыйнымі ўладамі (разбураныя ўсе 20 дамоў). Пасля Вялікай Айчыннай вайны адноўлена на ранейшым месцы.
Насельніцтва
- 116 жыхароў (2009)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.