Задняпроўскі пасад — гістарычны раён Магілёва, быў адным з буйнейшых у горадзе, складаўся з Троіцкай і Лупалаўскай сотняў, якія асобныя даследчыкі лічаць самастойнымі пасадамі, аднак пісьмовымі крыніцамі XVII ст. гэта не пацверджана. Даследаваны слаба. Большая частка тэрыторыі на сённяшні дзень знішчана будаўнічымі кар’ерамі 1970—1980-х гг. Культурны пласт XVI—XVIII стст. ад 0,5 да 1,2 м. На мацерыку зафіксавана кераміка XV ст. Тут існавалі Ганчарныя, Алейніцкая і Рэзніцкая вуліцы, што дазваляе меркаваць пра размяшчэнне карпарацый майстроў вышэйзгаданых спецыяльнасцей у гэтай частцы горада. Прыходскія цэрквы: драўляная Троіцкая (заснаваная ў 16 ст.) і Петрапаўлаўская (драўляная 1663, мураваная каля 1769).
Зноскі
Літаратура
- Магілёўскія пасады // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. Т. 2: Л—Я — 464 с. — С. 48. — ISBN 978-985-11-0549-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.