Задзеўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 133,6 м |
Даўжыня | 2,46 км |
Шырыня | 0,64 км |
Плошча | 0,92 км² |
Аб’ём | 0,00505 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 8,22 км |
Найбольшая глыбіня | 21,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 5,5 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | каля 0,28 ‰ |
Празрыстасць | да 1,6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 68,8 км² |
Упадаюць | Спорыца |
Выцякаюць | Спорыца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Задзеўскае |
|
|
|
Задзеўскае |
|
|
Задзе́ўскае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Мядзелка, на заходняй ускраіне (за 3 км[1]) горада Паставы.
Плошча паверхні возера 0,92 км². Даўжыня 2,46 км, найбольшая шырыня 0,64 км, даўжыня берагавой лініі 8,22 км. Найбольшая глыбіня 21,8 м, сярэдняя 5,5[2] м. Аб’ём вады ў возеры 5,05 млн м³. Мінералізацыя каля 280[2] мг/л. Празрыстасць да 1,6[2] м. Плошча вадазбору 68,8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Вышыня схілаў катлавіны 5—12 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, у паўднёвай частцы — сплавінныя. Дно возера складанай будовы, пясчанае каля берагоў, глыбей — глеістае (гумусаваная гліна[2] ). Зона мелкаводдзя вузкая. На возеры востраў плошчай 0,9 га. Праз возера працякае рака Спорыца і злучае Задзеўскае з возерам Думбля.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Расліннасць пашыраецца да 60 м ад берага возера і да глыбіні 2,3 м.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, акунь, лінь і іншыя віды рыб.
Возера з'яўляецца месцам масавага адпачынку[3].
Зноскі
- ↑ Общая характеристика озёр Витебской области Архівавана 17 мая 2017. (руск.)
- 1 2 3 4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 319. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Перечень мест массового отдыха на водных объектах Витебской области, утверждённых решениями (распоряжениями) горрайисполкомов на 2015 год // Витебский областной комитет природных ресурсов и охраны окружающей среды Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 319. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 25. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
- Возера Задзеўскае Архівавана 20 жніўня 2013.
- Общая характеристика озёр Витебской области. — С. 147. Архівавана 17 мая 2017. (руск.)
- Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Т. 3-1. (руск.)