Вёска
Задвор’е
Задвор’е на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Задво́р’е[1] (трансліт.: Zadvorje, руск.: Задворье) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 30 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, 19 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 133 км ад Мінска, на р. Сэрвач (прыток Віліі).
Гісторыя
У пач. XVII ст. сяло ў Ашмянскім павеце ВКЛ. У 1622 г. ў складзе маёнтка Сэрвач, 5 валок зямлі, якія Л. Рагоза падараваў кальвінскаму збору.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1880 г. засценак Вілейскага павета Мінскай губерні, уласнасць генерал-маёра П. Бардакова (З двары, 17 жыхароў), і вёска, уласнасць А. Агінскай (З двары, 27 жыхароў). У 1897 г. вёска ў Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, меўся хлебазапасны магазін.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, у складзе Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, належала да гміны Касцяневічы[2].
З верасня 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 г. ў Куранецкім раёне Вілейскай вобл., з 12 кастрычніка 1940 г. ў Касцяневіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. па 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. Мінскай абласцей. Землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «Беларускі».
Насельніцтва
Славутасці
Каля вёскі вядомы археалічныя помнікі, каля былой в. Туры (Гуркі) — курганны могільнік на ўскраіне хутара, за 1 км на захад ад Задвор’я, на правым беразе р. Сэрвач (датуецца VIII—IX ст.); селішча за 0,3 км на паўднёвы ўсход ад Тураў, на канцы ўзвышша, абмежаванага з паўночнага боку высокім берагам р. Сэрвач, з усходняга і заходняга бакоў — забалочанай нізінай.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60
Літаратура
- Zadworze, wieś, powiat wilejski, gmina Serwecz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 253.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх