Вёска
Загор'е
± |
Заго́р'е[1] (трансліт.: Zahorje, руск.: Загорье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 14 км на паўночны ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 51 жыхар, 24 гаспадаркі (2005).
Гісторыя
Паводле перапісу 1897 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 4 вяскоўцы.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 82 двары, 291 жыхар.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 51 жыхар, 24 гаспадаркі.
Вядомыя асобы
- Н. С. Загорская — беларуская пісьменніца.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх