Аграгарадок
Завалочыцы
± | ||||||||||||||||||||||
Завало́чыцы[1] (трансліт.: Zavaločycy, руск.: Заволочицы) — аграгарадок[2] у Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Завалочыцкага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 38 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Глуск, за 150 км Магілёва, на рацэ Пціч[3], каля аўтамабільнай дарогі Р43[4].
Насельніцтва
- 1997 год — 713 жыхароў, 310 двароў[3].
Славутасці
- сядзіба Жылінскіх (канец XIX — пачатак XX ст.):
- сядзібны дом (1914)
- бровар (1888)
- спіртасховішча (1889)
- фрагменты парку (канец XIX ст.)
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Вядомыя жыхары
- Ульян Аляксандравіч Рыбак — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве.
- Мікалай Аляксандравіч Тычына (нар. 1948) — беларускі спецыяліст у галіне пажарнай і прамысловай бяспекі (хімічная тэхналогія), тэхналогій і абсталявання дрэваапрацоўчых вытворчасцей, драўніназнаўства.
- Міхась Тычына — беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік.
- Ірына Аляксандраўна Аляксанава (нар. 1949) — беларускі палітык.
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Завало́чацы
- ↑ Решение Глусского районного совета депутатов 26 января 2010 г. № 18-3 «О преобразовании деревень Заволочицы и Застенок Устерхи в агорогородки» (руск.)
- 1 2 БелЭн 1998.
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 32. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 492. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Завалочыцы
- Завалочыцы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.