Забруджванне — гэта працэс адмоўнага перайначвання навакольнага асяроддзя — паветра, вады, глебы — шляхам яе інтаксікацыі рэчывамі, якія пагражаюць жыццю жывых арганізмаў.
Віды забруджванняў
- Біялагічнае — забруджвальнікам з'яўляюцца не ўласцівыя экасістэме арганізмы. Найбольш вядомы прыклад — трусы, якія бескантрольна распладзіліся ў Аўстраліі.
- Мікрабіялагічнае
- Механічнае — забруджанне хімічна інертным смеццем, пратоптванне сцежак і іншае механічнае ўздзеянне на асяроддзе.
- Хімічнае — забруджвальнікам з'яўляюцца шкодныя хімічныя злучэнні.
- Аэразольныя забруджванні — забруджвальнік-аэразоль (сістэма маленькіх часціц)
- Фізічнае
- Цеплавое — залішні нагрэў асяроддзя.
- Светлавое — залішняе асвятленне. Гл. таксама Рух за цёмнае неба.
- Шумавое
- Электрамагнітнае — забруджанне радыёэфіру; можа замінаць як жыццядзейнасці некаторых арганізмаў, так і радыёпрыему.
- Радыеактыўнае — перавышэнне натуральнага радыеактыўнага фону.
- Візуальнае забруджванне — псаванне натуральных пейзажаў пабудовамі, правадамі, смеццем, шлейфамі самалётаў і г. д.
Гл. таксама
- Забруджанне глеб
- Забруджанне вады
- Забруджанне паветра
- Забруджанне акіянаў
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.