Забароненая зона![]() | |
---|---|
![]() | |
Жанр | трылер |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Працягласць | 90 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 2020 |
«Забаро́неная зо́на» (руск.: Запретная зона) — беларускі незалежны мастацкі фільм, зняты ў 2020 годзе.[1]
Сюжэт
Падзеі адбываюцца ў Беларусі ў канцы 1980-х гадоў мінулага стагоддзя ў зоне адсялення, якая ўзнікла пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У цэнтры ўвагі — трансфармацыя свядомасці грамадства і адносін паміж людзьмі ў гэтыя няпростыя гады. 6 маладых людзей, падарожнічаючы па рацэ, заплываюць у зону адсялення. Воляю выпадку яны становяцца прычынай гібелі чалавека. Гэта марадзёр, які размясціўся ў зоне адсялення і зарабляе на пошуку і продажы каштоўных рэчаў, якія засталіся ў пакінутых населеных пунктах. У галоўных герояў аказваецца сумка з велізарнай на той час сумай…
У фільме здымаліся
Акцёр | Роля |
---|---|
Сяргей Толкач | |
Аляксандр Галавін | |
Дар’я Мельнікава |
Здымачная група
- рэжысёр — Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў
Крытыка
Журналіст Ульяна Будзік адзначае, што карціна не моцна прэтэндуе на гістарычную дакладнасць, як гэта было ў выпадку з папулярным серыялам HBO, але ў міжрадковай крытыцы тагачасных уладаў здзіўляе сваёй шчырасцю.
Зноскі
- ↑ Будик, Ульяна (12 ноября 2020 в 7:00). "Почти миллион рублей от Минкульта и российские актеры в главных ролях. Посмотрели «Запретную зону»" [руская]. TUT.BY. Праверана 2020-12-05.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр:|coauthors=
(даведка)(недаступная спасылка)
Спасылкі
- «Забароненая зона» на сайце kino-teatr.ru