Населены пункт
± | ||||||||||||||||||
Забалоцце ці Забалоцця[2] — памежны пасёлак гарадскога тыпу Ратнэўскага раёна Валынскай вобласці. Насельніцтва 4333 чалавек. Упершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1501 годзе. На паўночным усходзе ад пасёлка Турскае возера. Чыгуначная станцыя. Праз пасёлак праходзіць чыгунка Кіеў-Брэст, на якой размешчаны памежны прапускны пункт Забалоцце. Да дзяржаўнай мяжы з Рэспублікай Беларусь 6 км, да чыгуначнай беларускай станцыі Хаціслаў — 8 км.
Зноскі
- ↑ Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2018 року — Київ: Державна служба статистики України, 2018. Праверана 15 чэрвеня 2019.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.