Забалоцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Смалявіцкі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Забалоцце |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 828 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222210 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Забало́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Забалоцце.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смалявіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2576 чалавек[1], з іх 92,8 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,6 % — армяне[2]; паводле перапісу 2019 года — 2828 чалавек[3].
Зноскі
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.