Зааспора (ад стар.-грэч.: ζῷον заа- + σπορά спора), зоаганідый — рухомая клетка (спора) водарасцей і некаторых грыбоў, якая служыдь для бясполага размнажэння і рассялення.
Утвараецца ў аднаклетачным органе — зоаспарангіі. У адрозненне ад тыповай расліннай клеткі пазбаўлена шчыльнай абалонкі. У многіх водарасцей зааспоры, акрамя храматафору, маюць таксама чырвонае вочка і пульсуючыя вакуолі. У вадзе зааспора перамяшчаецца з дапамогай жгуцікаў, якія праз некаторы час губляе, утварае шчыльную абалонку і развіваецца ў новы арганізм водарасці ці грыба.
У ааміцэтаў зааспоры маюць два жгуцікі — пярэдні пёрысты і кнутападобны задні, што ўласна i служыць для перамяшчэння.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.