Вёска
Заазер’е
± | ||||||||||||||||||||||
Заазе́р’е[1] (трансліт.: Zaazierje, руск.: Заозерье) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Машчаніцкага сельсавета.
Да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Машчаніцкага сельсавета[2], да 22 лютага 2012 года — у склад Эсьмонскага сельсавета[3].
Гісторыя
У 1676 годзе згадваецца як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4].
Славутасці
- Археалагічныя помнікі: гарадзішча (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000353, курган (X—XIII стагоддзі) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000351, тры курганныя могільнікі (X—XIII стагоддзі) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000352.
- Каменны крыж — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000760.
Вядомыя асобы
- Мікола Цэлеш (1900 — пасля 1976) — беларускі пісьменнік.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Зазе́р’е
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 18 мая 2021.
- ↑ LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заазер’е (Бялыніцкі раён)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.