Жэрар Ланвен | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1950[1] (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Dominique Quilichini[d] і Jennifer Lanvin[d] |
Дзеці | Manu Lanvin[d] і Léo Lanvin[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, сцэнарыст, кінаакцёр, тэлеакцёр |
Узнагароды |
![]() |
IMDb | ID 0487254 |
gerardlanvin.skyrock.com | |
![]() |
Жэрар Ланвен (фр.: Gérard Raymond Lanvin; нар. 21 чэрвеня 1950, Булонь-Біянкур, Францыя) — французскі акцёр.
Біяграфія
У 17 гадоў кінуў вучобу. Перабіваўся выпадковымі заробкамі, гандляваў джынсамі на парыжскім блышыным рынку. Пазнаёміўся з Міу-Міу і Калюшам, якія запрасілі яго працаваць у тэатр Кафэ дэ ла Гар. У тэатры Ланвен выконваў абавязкі працоўнага сцэны, асвятляльніка. Затым сумесна з Марцінам Ламотам і Крысцін Дэжо заснаваў сваё ўласнае кафэ-тэатр Ла Вэрв’е Пічард. Праз Калюша Ланвен атрымаў ролю ў камедыі «Вы не атрымаеце Эльзаса і Латарынгіі» (1977). Папулярнасць акцёр здабыў пасля «Выбару зброі» і атрымання Прыза Жана Габена за ролю ў фільме «Дзіўная справа». У Ланвене ўбачылі ўвасабленне новай мужнасці французскага кіно. Пасля поспеху «Спецыялістаў» Патрыса Леконта, дзе ён сыграў з Бернарам Жырадо, ён заняў месца ў шэрагу лепшых акцёраў Францыі. Ланвен разам Патрысам Леконтам і Патрыкам Дэвулфам напісаў сцэнарый карціны «Я хачу цябе» (1985). Фільм атрымаў негатыўную крытыку і быў няўдалым ў камерцыйным плане. У 1990-х гадах акцёр здымаўся рэдка, аддаючы перавагу працу ў вядомых рэжысёраў: Клода Лелуша, Ніколь Гарсіі, Бертрана Бліе.
Зноскі
- ↑ Gérard Lanvin // Roglo — 1997. — 9000000 экз.