Манастыр
Жыровіцкі манастыр
53°00′51,69″ пн. ш. 25°00′39,97″ у. д.
Краіна  Беларусь
вёска Жыровічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Навагрудская епархія
Першае згадванне 1587
Дата заснавання 16 стагоддзе
Статус дзейнічае
Сайт zhirovichi-monastery.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыро́віцкі Свята-Успенскі манасты́р — мужчынскі стаўрапігіяльны манастыр, які сёння належыць Беларускаму экзархату Рускай праваслаўнай царквы, у вёсцы Жыровічы (Слонімскі раён, Гродзенская вобласць).

Гісторыя

Манастыр узнік на месцы, дзе, паводле падання, у 1470 г. цудоўным чынам з’явіўся абраз Маці Божай, названы Жыровіцкім. Манастыр быў заснаваны ў канцы XV ст. як праваслаўны. У 1613 г. перайшоў у рукі базыльянаў (манахі грэка-каталіцкай Царквы), якія адрадзілі культ Маці Божай і зрабілі манастыр галоўным цэнтрам Уніі. Першым ігуменам манастыра ў часы Уніі быў Іасафат Кунцэвіч. Намаганнямі базыльянаў за часы Уніі быў узведзены вялікі манастырскі комплекс з мураваных храмаў барочнай архітэктуры. У 1730 г. у прысутнасці дзясяткаў тысяч католікаў візантыйскага і лацінскага абраду, а таксама іншых вернікаў цудатворная ікона Маці Божай з Жыровіцкага манастыра была ўрачыста каранавана залатымі папскімі каронамі, а Маці Божая Жыровіцкая абвешчана апякункай і заступніцай беларускага народа.

Званіца

У 1810—1828 гг. манастыр быў рэзідэнцыяй Брэсцкай уніяцкай епархіі, у 1828—1839 гг. — Літоўскай уніяцкай епархіі. У 1839 г. Іосіф Сямашка, карыстаючыся падтрымкай царскай улады і заступніцтвам самога імператара Мікалая I, перавёў частку манахаў Жыровіцкага манастыра ў праваслаўе, а ўпартых адправіў на выпраўленне ў спецыяльна прызначыныя для гэтых мэтаў манастыры, у тым ліку па-за межамі Беларусі.

Манастырскі корпус

Дзякуючы таму, што да верасня 1939 года Жыровічы не ўваходзілі ў склад СССР, манастыр ніколі не закрываўся. У міжваенны час манастырскі храм-Кальварыя (царква Узвышэння Святога Крыжа) знахозіўся ў карыстанні рыма-католікаў.

У 1945 г. у Жыровіцкім манастыры былі адкрыты пастырскія курсы, якія ў 1947 годзе былі ператвораныя ў семінарыю. Але ж семінарыя праіснавала толькі да 1963 г.

У другой палове 1980-х — пачатку 1990-х гадоў пачалося адраджэнне манастыра.

У 1989 г., пасля 26-гадовага перапынку, аднавіла працу Мінская духоўная семінарыя.

У 1991 і 2002 г. абіцель наведваў маскоўскі патрыярх Алексій II.

У цяперашні час манастыр прыцягвае да сябе шмат экскурсій.

Браты

Пострыг прыняў беларускі паэт Алег Бембель

Галерэя

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.