Вёска
Жырблевічы
± |
Жы́рблевічы[1] (трансліт.: Žyrblievičy, руск.: Жирблевичи) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гайненскага сельсавета.
Назва
Назва перайначаная з цягам часу, аўтэнтычны варыянт — Жвірблевічы, у сувязі з літоўскім žvirblis "верабей". Назва адыменнага паходжання, ад балцка-літоўскага імя мянушкавага тыпу Žvirblis, такое прозвішча вядомае і ў сучаснай літоўскай антрапаніміі.
З аднаго боку ад вёскі — Нарбутава, з другога — Айнаравічы, назвы якіх ад балцка-літоўскіх двухасноўных імёнаў Nar-but'as, Ei-nor'as. Паласа адыменных тапонімаў балцка-літоўскага паходжання цягнецца сюды з-пад Радашковіч і Валожына.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.