Жырафа | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Giraffa camelopardalis Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Жыра́фа (Giraffa camelopardalis) — жывёла з атраду парнакапытных, сямейства жырафавыя. Жырафа з’яўляецца самай высокай наземнай жывёлай планеты.
Апісанне
Буйная жывёла, тулава кароткае, на высокіх нагах (пярэднія даўжэйшыя, чым заднія); шыя вельмі доўгая, але шыйных пазванкоў 7, як і ў большасці млекакормячых. Вышыня цела да 6 м, маса да 1000 кг (самцы большыя за самак). Мае 1 або 2 пары рожкаў, пакрытых скурай з валаскамі. Афарбоўка светла-жоўтая з цёмнымі плямамі.
Нараджае 1 дзіцяня. Корміцца лісцем і галінкамі дрэў, найчасцей акацыяй.
Распаўсюджанне
Пашырана ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары, у адкрытых стэпах (саваннах) з рэдкімі дрэвамі і кустамі. Жыве невялікімі групамі па 7-15 (зрэдку болей) асобін.
Захавалася пераважна ў нацыянальных парках.
Літаратура
- Жырафа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 469-470. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).