Вёска
Жылічы
± |
Жы́лічы[1] (трансліт.: Žyličy, руск.: Жиличи) — вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лунненскага сельсавета.
Гісторыя
У 1940—1961 гадах цэнтр Жыліцкага сельсавета[2]. Да 26 лютага 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Глядавіцкага сельсавета[3].
Геалогія
На плошчы паміж Жылічамі і вёскай Няцечы Гродзенскага раёна залягае Няцецкае радовішча глін. Паклад у выглядзе дзвюх лінз звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага ледавіка. Гліны стужачныя. Ва ўскрышы супескі, радзей пяскі, торф.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
- ↑ Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.