Мапа

Чыжоўка — адзін з першых жылых раёнаў у Мінску, забудоўваўся з 1964 года паводле адзінага плана. Размешчана на паўднёвым усходзе горада, ад Серабранкі аддзелена Чыжоўскім вадасховішчам. Таксама мяжуе з мікрараёнам Лошыца, МКАД і Мінскім аўтамабільным заводам. Тыповы «спальны раён» з адпаведнай інфраструктурай. Назву атрымала ад былой вёскі Чыжоўка, якая знаходзілася на месцы сучаснай Чыжоўкі-5.

Гісторыя

Вуліца Ташкенцкая
Вуліца Галадзеда
Рэшткі прыватнай забудовы

Да сярэдзіны ХХ стагоддзя на месцы сучаснай Чыжоўкі знаходзілася аднайменная вёска, калгасныя палі і фруктовыя сады. У 1951 годзе для забеспячэння вадой ТЭЦ-3 на Свіслачы было створана Чыжоўскае вадасховішча. На яго высокім беразе з’явіўся пасёлак калгаса Зацішша.

Праваслаўны прыход Святога Георгія ў мікрараёне Чыжоўка. Храм Мінскай іконы Божай Маці. Мінск, Беларусь

Праектаванне новага мікрараёна адбывалася ў пачатку 1960-х гадоў, будаўніцтва пачалося ў 1964 і працягвалася амаль дзесяць гадоў. Згодна з планамі архітэктараў «Мінскдзяржпраекта» — Р.Арцемчыка, Л.Архангельскай, Е.Заслаўскай, А.Шэлякіна — было ўзведзена 6 «Чыжовак», разлічаных на 62 000 чалавек. Паміж 1-й і 5-й Чыжоўкамі была пакінута старая прыватная забудова, што захавалася дасюль. У 1967 годзе да юбілею беларускай сталіцы ўздоўж Чыжоўскага вадасховішча быў разбіты парк, які атрымаў імя 900годдзя Мінска. У 1969 над Свіслаччу быў перакінуты аўтамабільны мост, што злучыў вуліцы Ташкенцкая і Кабушкіна, а Чыжоўку — з Партызанскім праспектам. У тым жа годзе ў новы мікрараён выправіўся першы тралейбус з 16-м нумарам.

Грамадскі цэнтр раёна архітэктары размясцілі паміж Ташкенцкай вуліцай і Ташкенцкім праездам: ён уключаў у сябе кінатэатр Дружба (1974), дом быту, паліклініку, дзіцячую бібліятэку (1982), рынак. Кінатэатр быў пабудаваны паводле тыповага, але вельмі рэдка выкарыстоўваемага праекта ЦНДІЭП імя Мезенцава. У тандэме з кінатэатрам у будынку працавалі кавярня і танцзала. Даволі арыгінальны праект бібліятэкі (архітэктары Чадовіч — Ладкін) атрымаў усесаюзную прэмію УЛКСМ. Цэнтр застаўся незавершаным — так і не быў пабудаваны запланаваны «блок грамадскага харчавання».

У глыбіні Чыжоўкі-2 дзятву сустракала кафэ «Космас» з фантастычнымі інтэр’ерамі і нават светлавой дарожкай, квадраты якой запальваліся, калі на іх наступалі.

У 1984 на беразе Свіслачы з’явіўся заалагічны сад Мінскага аўтазавода — будучы Мінскі заапарк.

Воблік Чыжоўкі істотна змяніў Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года. Для яго правядзення былі пабудаваны Чыжоўка-Арэна, гатэль «Арэна», адчынілі дзверы кавярні «Традыцыі» і «Дзіцячая». Вуліца Ташкенцкая і мост праз Свіслач былі расшыраны і ілюмінаваны. Падчас будаўніцтва Чыжоўка-Арэны апошнія дамы пасёлка Зацішша былі знесены, парк 900годдзя Мінска істотна прарэдзілі, забрукавалі, асвятлілі, упрыгожылі.

У пачатку 2018 года была знесена забудова вёскі Карзюкі, на аднайменнай вуліцы будуць узведзены шматпавярховыя панельныя дамы.

Склад і забудова

Чыжоўка складаецца з 7 мікрараёнаў

  • Чыжоўка-1. Для разбаўлення строю пяціпавярховікаў уздоўж Ташкенцкай вуліцы былі пастаўленыя 4 дзесяціпавярховыя гмахі серыі МК-9 з прыбудаванымі аб’ектамі гандлю і сацыяльна-бытавога абслугоўвання: дзічячае кафэ, сталоўка (цяпер кафэ «Традыцыі»), універсам (сённяшні ЗРПТ), цырульня, магазін «Піянер».
  • Чыжоўка-2
  • Чыжоўка-3. У гэтым раёне Чыжоўкі выкарыстоўваўся то жа прынцып разбаўлення пяціпавярховікаў гмахамі. У аснове аднаго з размясцілася крама мэблі. Да таго ж уздоўж вуліцы Галадзеда ад яе скрыжавання з Ташкенцкай паўстаў «дом-сцяна».
  • Чыжоўка-4
  • Чыжоўка-5
  • Чыжоўка-6. Тут у 2010-х з’явіўся першы ў Мінску арэндны дом.
  • Чыжоўка-7

Асаблівай арыгінальнасцю забудовы Чыжоўка пахваліцца не можа. Больш за палову жылога фонду складаюць тыповыя панельныя і цагляныя пяціпавярховікі, пастаўленыя ў сваёй масе «калонамі» адзін за адным — так званая «радковая забудова», папулярная ў 1960-х. Аднак, нягледзячы на невялікі асартымент праеткаў і дэталяў, у архітэктараў раёна атрымалася стварыць уздоўж асноўных чыжоўскіх вуліц хоць сціплы, але ансамбль.

Інфраструктура

Касцёл Святога Духа

Важнае месца ў прасторавай арганізацыі раёна займае размешчаны на скрыжаванні галоўных вуліц грамадскі цэнтр, які ўключае прадпрыемствы і ўстановы культурна-бытавога і камунальнага абслугоўвання (кафэ, бібліятэка, паліклініка, дом быту, універсам). Кінатэатр «Дружба», адкрыты ў 1974, ў 2012 праз нерэнтабельнасць быў закрыты і прададзены на аўкцыёне, у 2017 быў знесены.[1] Па стане на люты 2019 на месцы кінатэатра вядзецца будаўніцтва гандлёвага цэнтра.

У Чыжоўцы таксама пабудаваныя супермаркеты сетак Green, «Суседзі», «Еўраопт», «Віталюр» (з 2023 года «Санта»). Вялікая колькасць школьных і дашкольных устаноў. Маюцца гульнявыя клубы з азартнымі гульнямі.

У раёне маюцца 2 гасцініцы:

  • Гасцініца КАДМ сеткі BELMOTEL (вуліца Убарэвіча, 128/2, горад Мінск, 220077, Рэспубліка Беларусь);
  • Трохзоркавы гатэль «Арэна» (вуліца Ташкенцкая, 15, горад Мінск, 220077, Рэспубліка Беларусь).
Рэстаран «McDonald’s»

На беразе Чыжоўскага вадасховішча фарміруецца вялікі зялёны масіў — Парк імя 900-годдзя Мінска. Паміж ім і Ташкенцкай вуліцай ў 2010—2013 гг.. да чэмпіянату свету па хакеі быў пабудаваны спартыўны комплекс Чыжоўка-Арэна, на рагу Ташкенцкай і Убарэвіча — трохзоркавы гатэль «Арэна». На поўначы раёна, паміж вуліцай Убарэвіча і ракой Свіслач, размешчаны Мінскі заапарк. Паміж Чыжоўкай-6 і вадасховішчам узнёсся храм Святога Георгія Перамаганосца.

У цяперашні час дзейнічаюць 2 бібліятэкі:

  • Бібліятэка № 11 (праезд Ташкенцкі, 3, горад Мінск, 220077, Рэспубліка Беларусь);
  • Дзіцячая бібліятэка № 9 (вуліца Убарэвіча, 44, горад Мінск, 220066, Рэспубліка Беларусь).

Вуліцы

Скрыжаванне вуліц Убарэвіча і Галадзеда

Асноўнымі магістралямі масіва з’яўляюцца вуліцы Ташкенцкая і Галадзеда, што перасякаюцца пад прамым вуглом. На іх скрыжаванні сфармаваны грамадскі цэнтр раёна. Галоўныя вуліцы:

Вулачкі: Нясвіжская, Гродзенская, Аўэзава — названа ў гонар Мухтара Амарханавіча Аўэзава, савецкага казахскага пісьменніка, драматурга і вучонага (1897—1961), Старобінская, Стоўбцаўская, 1-шы Зарэчны завулак, 2-гі Зарэчны завулак, 3-і Зарэчны завулак, Зарэчны тупік, 2-гі Кальцавы праезд.

Транспарт

Дыспетчарская станцыя «Чыжоўка»

Сувязь з іншымі часткамі горада ажыццяўляецца аўтобуснымі і тралейбуснымі маршрутамі. З дыспетчарскай станцыі «Чыжоўка» адпраўляюцца рэйсавыя аўтобусы ў Міханавічы. Вывадной станцыяй метро для жыхароў Чыжоўкі служыць станцыя Аўтазаводская. Адзін з планаў развіцця Мінскага метрапалітэна меў на ўвазе зрабіць Чыжоўку паўднёвай канцавой чацвёртай лініі.

  1. 3с — д/с Чыжоўка — Вакзал
  2. 5д — могілкі Міханавічы — д/с Чыжоўка
  3. 5э — д/с Чыжоўка — могілкі Міханавічы
  4. 16 — д/с Ангарская-4 — д/с Чыжоўка
  5. 21 — д/с Шабаны — д/с Чыжоўка
  6. 22 — д/с Ангарская-4 — д/с Чыжоўка
  7. 48 — д/с Чыжоўка — Ландэра
  8. 51 — д/с Чыжоўка-1 — чыг.пр. "Лошыца"
  9. 59 — д/с Чыжоўка — Камароўскі рынак
  10. 67 — д/с Чыжоўка — Калядзічы
  11. 88с — д/с Ангарская-4 — Ландэра
  12. 94с — а/с Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі
  13. 98 — д/с Лошыца-2 — ст.м. Магілёўская
  14. 102 — д/с Чыжоўка — Вакзал
  15. 108 — РК Аўтазаводская — Гатава
  16. 108б — д/с Чыжоўка — Гатава
  17. 108д — д/с Чыжоўка — Гатава
  18. 108п — РК Аўтазаводская — Гатава
  19. 114с — д/с Чыжоўка — Аўтарынак
  20. 134с — д/с Чыжоўка — Малінаўка-4
  21. 148с — д/с Шабаны — Ландэра
  1. 16 — д/с Чыжоўка-1 — Вакзал
  2. 17 — д/с Чыжоўка-6 — д/с «Дражня»
  3. 26 — д/с Чыжоўка-1 — ст.м. Аўтазаводская
  4. 49 — д/с Чыжоўка-1 — Алега Кашавога
  5. 50 — д/с Лошыца-2 — ст.м. Аўтазаводская
  6. 92 — д/с Чыжоўка-6 — д/с «Карастаянавай»

Ахова здароўя

10 гарадская клінічная бальніца
  1. 10 гарадская клінічная бальніца
  2. 22 гарадская паліклініка
  3. 22 дзіцячая паліклініка

Адукацыя

  • гімназія № 25
  • музычная школа № 43
  • СШ № 46
  • пачатковая школа № 112
  • СШ № 117
  • СШ № 124
  • СШ № 131
  • СШ № 135
  • СШ № 143
  • Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі» (вуліца Убарэвіча, 77, горад Мінск, 220096, Рэспубліка Беларусь).

Стэрэатыпы

У народнай свядомасці і гарадскім фальклоры Чыжоўка, нароўні з суседнімі Шабанамі і Серабранкай, разглядаецца як змрочны, алкагольны, пралетарскі і неэкалагічны раён.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.