Лошыца | |
---|---|
53°50′27″ пн. ш. 27°34′34″ у. д. | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Адміністрацыйны раён горада | Ленінскі раён |
Першае згадванне | 1557 |
Год уключэння ў межы горада | 1985 |
Ранейшыя назвы | Лошыца 1-я, Лошыца Любанскага |
Паштовыя індэксы | 220112 |
Насельніцтва |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лошыца — жылы раён у Мінску. Размешчаны ў паўднёвай частцы горада, ад МКАД аддзелены вуліцай Прушынскіх, мікрараёны Лошыцы пабудаваны абапал Ігуменскага тракту. Адзін з самых новых раёнаў Мінска — забудова пачалася ў 2000 годзе. Разлічаны на 50 тысяч жыхароў.
Недалёка ад жылога раёна, у сутоках рэк Свіслачы і Лошыцы, каля былой вёскі Лошыца 1 (вуліца Чыжэўскіх) знаходзіцца Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс — помнік сядзібна-паркавага мастацтва другой паловы XIX стагоддзя.
Назва
Назва Лошыца ад назвы прытока Свіслачы ракі *Лошы (пазнейшая памяншальная форма — Лошыца). Назва балцкага паходжання.
Звязана або з літоўскім lašėti «капаць», або з аманімічным яму lašėti «блішчэць», lašis «ласось»[1] (назва ласося матываваная яго стракатай, блішчастай луской[2]).
Назва Лоша (> Лошыца) магла значыць як «Ціхаплынная (рака)», так і «Ласасіная (рака)» або нават «Блішчастая (рака)».
Асноўныя вуліцы
- Ігуменскі тракт
- вул. Прушынскіх
- вул. Чыжэўскіх
- вул. Уладзіслава Сыракомлі
- вул. Янкі Лучыны
Інфраструктура
Грамадская інфраструктура
У жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. У кожным мікрараёне створана развітая сетка гандлёвых аб’ектаў, аптэк і іншых аб’ектаў грамадскага абслугоўвання. У жылым раёне размешчана дзяржаўная натарыяльная кантора № 1 Ленінскага раёна горада Мінска.[3] У мікрараёне Лошыца-1 размешчаны ГЦ «Гіпа» і ГЦ «Е-сіці».
Транспарт
Праз раён праходзяць аўтобусныя, а з 2010 года — тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Лошыца-2.
Нумар маршрута: | Назва маршрута: | Заўвагі: |
---|---|---|
Аўтобусныя маршруты: | ||
2c | д/с Лошыца-2 — ст. м. Трактарны завод | |
3с | д/с Чыжоўка — Вакзал | |
48 | д/с Чыжоўка — Ландэра | Панядзелак — пятніца |
51 | д/с Чыжоўка-1 — чыг.пр. "Лошыца" | |
65 | д/с Лошыца-2 — Гарадскі Вал | |
67 | д/с Чыжоўка — Калядзічы | Панядзелак — пятніца |
81э | д/с Лошыца-2 — Вакзал | Панядзелак — пятніца |
85с | д/с Дружная — Гатава | |
88с | д/с Ангарская-4 — Ландэра | |
98с | д/с Лошыца-2 — ст. м. Магілёўская | Панядзелак — пятніца |
102 | д/с Чыжоўка — Вакзал | |
114с | д/с Чыжоўка — Аўтарынак | |
124 | д/с Лошыца-2 — ст. м. Пушкінская | |
134с | д/с Чыжоўка — д/с Малінаўка-4 | Панядзелак-пятніца |
148с | д/с Шабаны — Ландэра | |
175э | Вакзал — Калядзічы | Панядзелак-пятніца |
176э | д/с Сярова — д/с Шабаны | Панядзелак-пятніца |
191 | д/с Лошыца-2 — Варанянскага | Панядзелак-пятніца |
Тралейбусныя маршруты: | ||
6 | д/с Лошыца-2 — Вакзал | |
15 | д/с Лошыца-2 — д/с Дражня | Панядзелак — пятніца |
22 | д/с Лошыца-2 — д/с Карастая | |
24 | д/с Лошыца-2 — д/с Серабранка | |
50 | д/с Лошыца-2 — ст.м. Аўтазаводская | |
Славутасці
Побач з жылым раёнам знаходзіцца сядзібна-паркавы комплекс Прушынскіх — помнік сядзібна-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагоддзяў. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне Мінска ў сутоках рэк Свіслач і Лошыца. Парк з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння.
Раён таксама вядомы Лошыцкім ярам — месцам дзе праводзіліся масавыя расстрэлы органамі НКУС у 1937—1941 гадах.
У ваколіцах жылога раёна знаходзяцца Лошыцкія курганныя могільнікі.
Вядомыя асобы
Заўвагі
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 182.
- ↑ В. Н. Топоров. Прусский язык. L. Москва, 1990. С. 109.
- ↑ Об открытии государственной нотариальной конторы в микрорайоне «Лошица» г. Минска (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2010. Праверана 6 студзеня 2015.
- ↑ Афіцыйная старонка ДП «Мінсктранс» Архівавана 28 снежня 2014..
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лошыца (жылы раён)
- Маёнтак Любанскіх (Прушынскіх) ў Юркавым куточку(недаступная спасылка)
- Łoszyca // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 739.